viasna on patreon

Брэст: працягваецца ціск на кандыдатаў у дэпутаты ад АГП падчас мясцовых выбараў

2014 2014-04-07T07:45:33+0300 2014-04-07T07:45:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ірыну Сіняпкіну, якая вылучалася ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, хочуць пакараць за удзел у адным з перадвыбарчых пікетаў, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага.

Як распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, на мабільны тэлефон Сіняпкінай патэлефанаваў участковы інспектар міліцыі і паведаміў, што хоча прывезці ёй для азнаямлення адміністрацыйны пратакол аб нібыта здзейсненным правапарушэнні, а таксама позву ў суд.

Як высветлілася, справа тычыцца праведзенага ў Брэсце 24 лютага пікета ў падтрымку іншага кандыдата ў дэпутаты ад АГП Дыяны Касцюковіч, у якім удзельнічаў і лідэр партыі Анатоль Лябедзька. Супрацоўнікі праваахоўных структур палічылі, што пікет адбываўся у месцы, дзе праводзіць яго нельга, і пакаралі некаторых яго ўдзельнікаў. У прыватнасці, сама Дыяна Касцюкевіч і Юры Жыдовіч былі аштрафаваны на 10 базавых велічынь кожны, а Уладзімір Вуек - на 25 базавых велічынь. Верагодна, што цяпер пакаранне чакае і Ірыну Сіняпкіну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства