viasna on patreon

Віцебскую актывістку аштрафавалі за пікет за байкот выбараў

2014 2014-04-15T14:09:47+0300 2014-04-15T14:09:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka-zonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Каваленка

Алена Каваленка

Алена Каваленка пакарана штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў. Раней арыштам на 7 сутак быў пакараны другі ўдзельнік той самай акцыі, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.

Судзіла абодвух актывістаў адна і тая самая суддзя Першамайскага райсуду Наталля Карабліна.

“Алена Каваленка адмовілася даваць тлумачэнні. Толькі сказала, што падчас гэтай акцыі разам з Янам Дзяржаўцавым рэалізовалі сваё права на публічнае выказванне сваіх меркаванняў. І паколькі такое права ў грамадзяніна ёсць, яна лічыць, што браць дазвол на падобныя акцыі бессэнсоўна. Што да агучанага меркавання аб тым, што з Беларусі няма сумленных і справядлівых выбараў, то гэта яе ўласнае меркаванне і грамадзянская пазіцыя. Суддзя Наталля Карабліна гэта выслухала, агучыла матэрыялы справы і выйшла на 15 хвілін, абвясціўшы перапынак перад вынясеннем пастановы. Вярнуўшыся, прачытала пастанову пра штраф,”—распавёў праваабаронца Павел Левінаў.

Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі 22 сакавіка, напярэдадні асноўнага дня галасавання. Яны выйшлі да віцебскай СШ №46 з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу».

25 сакавіка Ян Дзяржаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся са святкавання Дня Волі. Ноч правёў у ізалятары часовага ўтрымання. А назаўтра, 26 сакавіка, яму быў прысуджаны арышт на 7 сутак, бо суд прызнаў яго арганізатарам акцыі, а таксама ўлічыў, што правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года. Як паведаміў тады праваабаронца Леанід Свецік, падчас судовага працэсу суддзя Наталля Карабліна не задаволіла ніводнага з заяўленых хадайніцтваў з боку Дзяржаўцава, а менавіта: не дазволіла прадставіць перакладчыка, не выклікала сведкаў з боку актывіста, не дапусціла ў працэс прадстаўніка-абаронцу Пятра Іванова.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства