viasna on patreon

Брэст: працягваецца ціск на актывістаў АГП, што бралі ўдзел у выбарчай кампаніі

2014 2014-04-21T09:35:15+0300 2014-04-21T09:35:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-siniapkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Сіняпкіна

Ірына Сіняпкіна

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Сіняпкіна атрымала ад супрацоўнікаў міліцыі позву, у якой не пазначана дата і час выкліку, а таксама ў якасці каго і з якой нагоды яе запрашаюць у міліцыю.

Паводле слоў актывісткі АГП, перад тым, як выдаць позву, супрацоўнікі міліцыі распачалі на яе сапраўднае паляванне: на працягу некалькіх гадзін міліцыянты дзяжурылі ў квартале, дзе пражывае Сіняпкіна, стаялі каля пад'езда і адсочвалі на машыне за яе перамяшчэннямі. “Я проста ў шоку ад усяго, што адбываецца, - распавяла сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. - Ніколі б не падумала , што на былога кандыдата ў дэпутаты гарадскога савета можа аказвацца ціск у такой форме. І звязваю яго з актыўным удзелам у мясцовых выбарах”.

Ірына Сіняпкіна брала ўдзел у пікеце 24 лютага падчас агітацыйнага перыяду выбарчай кампаніі, за які пазней былі пакараныя штрафам лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек (на 25 базавых велічынь), актывісты гэтай партыі Дыяна Касцюковіч і Юрый Жыдовіч (на 10 базавых велічынь кожны). Можна меркаваць, што супрацоўнікі міліцыі вырашылі паслядоўна прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ўсіх удзельнікаў той акцыі, рашэнне аб забароне якой дагэтуль аспрэчваецца ў судах розных інстанцый.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства