viasna on patreon

Дунья Міятавіч заклікала ўлады Крыма спыніць запалохванне журналістаў

2014 2014-08-18T18:48:12+0300 2014-08-18T18:48:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mijatavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дуня Міятавіч

Дуня Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч 18 жніўня выказала занепакоенасць з нагоды пагаршэння сітуацыі ў сферы СМІ ў Крыме.

Яе выказванне выклікана тым, што фактычныя ўлады Крыма прынялі рашэнне аб забароне на ўезд на паўвостраў у дачыненні да журналіста Ісмета Юкселя.

9 жніўня Ісмету Юкселю, генеральнаму каардынатару інфармацыйнага агенцтва QHA і супрацоўніку турэцкага тэлеканала TRT, быў забаронены ўезд у Крым на працягу пяці гадоў. Улады не патлумачылі прычыны забароны.

"Я заклікаю ўлады Крыма спыніць запалохванне прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і ўстрымлівацца ад задушэння крытычных галасоў", — заявіла Міятавіч. "Такія адвольныя і абмежавальныя захады нельга трываць, паколькі яны ўплываюць на свабодны распаўсюд інфармацыі і свабоду СМІ".

Раней у гэтым месяцы Міятавіч асудзіла захоп маёмасці кампаніі “Чарнаморская” - найбуйнейшай незалежнай вяшчальнай кампаніі на Крымскім паўвостраве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства