viasna on patreon

Сёння па ўсім свеце ў 64-ы раз адзначаецца Дзень правоў чалавека

2014 2014-12-10T09:57:16+0300 2014-12-10T09:57:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/365_human_rights_logo_en.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Дзень правоў чалавека ААН заклікае дзяржавы выконваць свае абавязацельствы па абароне правоў чалавека кожны дзень у годзе. Такая асноўная ідэя, якую нясе ў сабе сёлетні слоган Дня - "Правы чалавека 365 дзён у годзе".

Сусветная супольнасць па ініцыятыве ААН упершыню адзначыла Дзень правоў чалавека ў 1950 годзе, праз два гады пасля прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

"Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах": гэтымі, магчыма, найбольш гучнымі і прыгожымі словамі з усіх міжнародных пагадненняў Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абяцае ўсім эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя, культурныя і грамадзянскія правы, якія ляжаць у аснове жыцця, свабоднага ад галечы і страху.

Гэтыя правы не залежаць ад канкрэтнай краіны. Яны не з'яўляюцца узнагародай за добрыя паводзіны ці асаблівасцю пэўнай эпохі або сацыяльнай групы. Яны з'яўляюцца неад'емнымі правамі ўсіх людзей ва ўсе часы і паўсюль 365 дзён у годзе", - адзначае Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека ў заяве з нагоды Дня.

Вярхоўны камісар падкрэслівае, што сіла Усеагульнай дэкларацыі - гэта сіла ідэй змяніць свет. "Яна кажа нам, што правы чалавека вельмі важныя і непадзельныя, 365 дзён у годзе. Кожны дзень - гэта дзень правоў чалавека: дзень, калі мы працуем над забеспячэннем таго, каб усе людзі маглі дамагчыся роўнасці, годнасці і свабоды".

Упраўленне ААН па правах чалавека заклікае ўсіх далучыцца да правядзення Дня, каб разам "патрабаваць тое, што павінна быць гарантавана: нашыя правы чалавека, усеагульныя, непадзельныя, неад'емныя, для кожнага чалавека, 365 дзён у годзе".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства