viasna on patreon

Спецдакладчык ААН: Высылка Танкачовай - непрапарцыйная мера

2015 2015-03-09T11:40:56+0300 2015-03-09T11:40:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tankachova_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Высылка Алены Танкачовай дэманструе "тыя велізарныя выклікі, якія перашкаджаюць праваабаронцам працаваць у Беларусі". Пра гэта заявіў спецдакладчык па Беларусі Савета па правах чалавека ААН Міклаш Харашці 6 сакавіка, паведамляе сайт Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

"Гэтая відавочна непрапарцыйная мера была зроблена ўладамі ў адплату за праваабарончую дзейнасць сп-ні Танкачовай ў краіне. Гэта парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека", - заявіў Харашці.

Нагадаем, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі быў прызначаны ў 2012 годзе. Мандат Міклаша Харашці ня прызнаецца беларускімі ўладамі, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з ім.

Алена Танкачова - праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), якая мае расійскае грамадзянства, была выслана на тры гады з Беларусі ў лютым 2015 пасля таго, як пражыла тут каля 30 гадоў. Праваахоўныя органы пазбавіліяе віду на жыхарства ў Беларусі, заявіўшы пра шматлікія адміністрацыйных правапарушэннях Танкачовай (у асноўным - перавышэнне хуткасці). Сама праваабаронца заяўляла ў ходзе судовых пасяджэнняў, што не кіравала сваім аўтамабілем, калі была выпісана большасць штрафаў. Калегі і паплечнікі Танкачовай звязваюць яе высылку з яе праваабарончай дзейнасцю.

tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства