Гарадзенскі сябра БАЖ працягвае змаганне за прафесію
Гарадзенскі журналіст Вітаўт Парфёненка падаў скаргу у Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Да гэтага прадстаўнікі Беларускага МЗС сем разоў адмаўлялі журналіcту ў акрэдытацыі, ён звяртаўся ў суды розных інстанцый, каб атрымаць права на прафесію. Скарга журналіста складае некалькі дзесяткаў старонак:
— Гэта такі маральны чын дзеля таго, каб прымусіць улады лічыцца са мной, як з грамадзянінам Беларусі, які мае пэўныя правы: у тым ліку і права на атрыманне, распаўсюд, захаванне і перадачу інфармацыі ды прымусіць МЗС паважаць міжнародныя законы, якія падпісала Беларусь задоўга да таго, як чыноўнікі цяперашняга МЗС пачалі працаваць на сваіх пасадах.
У складанні скаргі журналісту дапамагалі прадстаўнікі юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў.