viasna on patreon

Леанід Судаленка: Ігнараванне краінай міжнародных абавязкаў гэта "дыпламатычная рыторыка"

2015 2015-10-29T15:13:20+0300 2015-10-29T15:13:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kpp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каментуючы рэгістрацыю індывідуальнай скаргі актывіста з Жлобіна Валеры Рыбчанка ў Камітэце ААН па правах чалавека Урад Беларусі фактычна заявіў пра адмову ад добрасумленнага супрацоўніцтва, патрабуючы рэфармавання і павышэння транспарэнтнасці ў яго дзейнасці. Таксама Урад абвінаваціў Камітэт у дэзінфармацыі міжнароднай супольнасці на тэму адмовы нашай краіны ад супрацоўніцтва.

Урад Беларусі сцвярджае, што Камітэт па правах чалавека не надзелены неабмежаванымі паўнамоцтвамі на тлумачэнне Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, так як "найбольш важкім тлумачэннем, па-меркаванню беларускіх чыноўнікаў, з'яўляецца "аўтэнтычнае" тлумачэнне яго палажэнняў краінай".

"Беларусь, дзейнічаючы ў духу добрасумленнага выканання Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх палітычных правах, выкарыстоўвае сваё права не прызнаваць рашэнні (меркаванні) Камітэта па правах чалавека, прынятыя ў выніку супрацьпраўных дзеянняў Камітэта", - пракаментаваў скаргу актывіста ў Камітэт ААН па правах чалавека Урад.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які аказвае дапамогу ў падачы скаргаў у Камітэт па правах чалавека пазіцыю Урада ў гэтым пытанні называе "дыпламатычнай рыторыкай", накіраванай на працяг практыкі ігнаравання краінай міжнародных абавязкаў.

"У пытанні вычарпання ўнутраных сродкаў прававой абароны наглядныя працэдуры не з'яўляюцца эфектыўным сродкам абароны, паколькі знаходзячыся на меркаванне абмежаванага кола асоб, не цягнуць перагляд справы па сутнасці. У выпадку такой праверкі яна абмяжоўваецца толькі пытаннямі прававых норм і не дапушчае перагляду фактаў і доказаў" - заяўляе праваабаронца.

Ён таксама адзначыў, што міжнародныя стандарты патрабуюць, каб сродкі прававой абароны ўнутры краіны былі не толькі даступнымі, але і эфектыўнымі. Эфектыўным прызнаецца такі сродак, які здольны даць заяўніку пакрыццё шкоды ў дачыненні да яго скаргі і мае разумныя шанцы на поспех.

"Адмаўляючыся прызнаваць стандарты, практыку, метады працы і прэцэдэнты Камітэта наша краіна адмаўляецца прызнаваць яго кампетэнцыю тлумачыць патрабаванні палажэнняў Пакта, што, несумненна, супярэчыць аб'екту і мэце самага Пакту. Беларусь абавязаная няўхільна выконваць не толькі рашэнні Камітэта, але і прызнаваць яго стандарты, практыку, метады працы і прэцэдэнты. Дадзенае становішча заснавана на найважным прынцыпе міжнароднага права - прынцыпе "Pacta sunt servanda", у адпаведнасць з якім кожны дзеючы дагавор абавязковы для яго ўдзельнікаў і павінен імі добрасумленна выконвацца" - пракаментаваў пазіцыю Урада Леанід Судаленка.

Нагадаем, у Камітэт ААН па правах чалавека Валеры Рыбчанка паскардзіўся пасля таго, як яго ў 2011 годзе падчас маўклівых акцый арыштавалі на 14 сутак за раздачу ўлётак "Хопіць цярпець" у Жлобіне.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства