viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Адсутнасць дыялогу з грамадствам - прынцыповая пазіцыя ўлады ў Беларусі (відэа)

2015 2015-11-21T20:39:00+0300 2015-11-22T13:43:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-voice_of_america.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтэрв'ю Алеся Бяляцкага "Голасу Амерыкі"

Інтэрв'ю Алеся Бяляцкага "Голасу Амерыкі"

Падчас візіту ў Вашынгтон кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі даў інтэрв'ю Рускай службе «Голасу Амерыкі».

Беларускі праваабаронца, былы палітвязень і літаратар распавёў пра працу па абароне правоў чалавека ў Беларусі, падзяліўся сваімі назіраннямі пра дынаміку адносінаў паміж грамадствам і дзяржавай і асноўныя падзеі ў краіне, а таксама пра тое, як цяперашняя актывізацыя ў дыялогу Мінска з Вашынгтонам і Бруселем ва ўмовах нарастаючага эканамічнага крызісу і актыўнасці Крамля можа адбіцца на развіцці сітуацыі ў Беларусі.

Тэмы размовы:

- Сферы дзейнасці Алеся Бяляцкага;

- Роля праваабарончага руху ў Беларусі;

- Беларусь - рэгіянальны лідэр у аўтарытарызме;

- Ці ёсць прыкметы дыялогу грамадства і дзяржавы;

- Сацыяльна-эканамічныя VS грамадзянскія і палітычныя правы;

- Рэакцыя грамадства і дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкія выбары;

- Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч і яе адбітак на грамадскіх працэсах;

- Тэракты ў Парыжы, стаўленне і наступствы;

- Ці вядзе паслабленне санкцый да пераменаў у рэжыме ў Беларусі;

- Рызыкі для дыялогу дэмакратычных сіл з Захадам;

- «Рускі свет» і роля Масквы ў сітуацыі ў Беларусі;

- Рэакцыя Мінска на новую знешнюю палітыку Расіі;

- Пазіцыя Захаду ў дачыненні да плана размяшчэння авіябазы ў Беларусі;

- Крэдыт МВФ для Беларусі;

- Сітуацыя са спецдакладчыкам ААН па Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства