viasna on patreon

Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.

2015 2015-12-02T14:23:11+0300 2015-12-02T14:23:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh-viasna-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брусель – Мінск – Парыж
1 снежня 2015

ЕС павінен атрымаць ад Беларусі абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях, якое чакаецца ў лютым 2016 года, гаворыцца ў сумесным адкрытым лісце, распаўсюджаным FIDH і яе сяброўская арганізацыяй у Беларусі – Праваабарончым цэнтрам "Вясна".

У адпаведнасці з рашэннем Савета Еўрапейскага Саюза пра часовае прыпыненне абмежавальных захадаў у дачыненні да 175 фізічных і 14 юрыдычных асобаў у Беларусі, FIDH і ПЦ "Вясна" сцвярджаюць, што ў Беларусі не назіраецца сістэмнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.

У сумесным адкрытым лісце гэтых арганізацый да ЕС гаворыцца, што па-ранейшаму захоўваецца нездавальняючае становішча ў галіне правоў чалавека, што лягло ў аснову ўвядзення санкцый з боку ЕС. FIDH і ПЦ "Вясна" заклікаюць ЕС распрацаваць стратэгію дзеля дасягнення ключавых мэтаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі да 28 лютага 2016 года, што супадае з тэрмінам, вызначаным Саветам для прыняцця рашэння пра аднаўленне, працяг прыпынення або адмену абмежавальных захадаў.

Поўны тэкст Адкрытага ліста чытайце ў дадатку.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства