viasna on patreon

Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?

2016 2016-04-25T17:37:27+0300 2016-04-25T17:38:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека па справе супраць Ашмянскай мытні, якая год таму, 24 траўня 2015 года, у пункце пропуску "Каменны Лог" правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі. Унутры краіны праваабаронца выкарыстаў усе магчымыя сродкі прававой абароны, уключаючы Вярхоўўны Суд і Генеральнага пракурора.

Нагадаем, у траўні Леанід Судаленка на аўтамашыне вяртаўся ў Беларусь з літоўскай сталіцы, дзе прымаў удзел у форуме некамэрцыйнага права. На памежным пераходзе "Каменны Лог" яму без тлумачэньня прычынаў учынілі асабісты агляд, паглыбленую праверку аўтамабіля і багажу. Праваабаронца не пагадзіўся з адвольнай канфіскацыяй ноутбука і зьвярнуўся ў Ашмянскі раённы суд са скаргай, бо лічыў гэта абмежаваннем ягонага права на свабоду атрыманьня, захоўваньня і распаўсюду інфармацыі. Кампутар і друкаваную прадукцыю мытня вярнула пасля экспэртызы, ня выявіўшы ў іх нічога экстрэмісцкага, але праваабаронца вырашыў змагацца за свае правы да канца.

“Адабранне на дзяржаўнай мяжы ноутбука інакш як дзікунствам назваць нельга. Менавіта аб гэтым я казаў мытнікам, прапаноўваў забраць у мяне яшчэ і мабільны тэлефон, так як мая мадэль выконвае тыя ж функцыі кампутара”, - успамінае прыгоды на дзяржаўнай мяжы праваабаронца.

“На дадзены момант у Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана дастатковая колькасць беларускіх спраў аб парушэнні правоў на захоўванне і распаўсюд інфармацыі. Каментуючы гэтыя скаргі, беларускі Урад на міжнароднай арэне ўжо шмат гадоў паўтарае адно і тое ж – маўляў заяўнікі не звярталіся да пракурора. Па сваёй справе я вырашыў адбіць гэты апошні аргумент чыноўнікаў з МЗС, хаця гэта, паўтараюся, не з’яўляецца абавязковым. Паглядзім, што потым яны яшчэ прыдумаюць”, - падкрэсліў абаронца правоў.

Трэба адзначыць, па скарзе Леаніда Судаленкі Камітэт ААН па правах чалавека раней разглядаў справу супраць Ашмянскіх мытнікаў (справа №2114/2011), калі напярэдадні прэзыдэнскіх выбараў 2010 году ў тым жа пункце пропуску "Каменны Лог" мытнікі канфіскавалі дзесяць асобнікаў Інстрыкцыі для кароткачасовых назіральнікаў. Тады міжнародныя эксперты прызналі дзеянні мытнікаў не адпавядаючымі міжнародным дамоўленнасцям краіны і заклікалі Урад Беларусі не паўтараць падобных парушэнняў у будычыні.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства