viasna on patreon

828 грамадзянаў Беларусі накіравалі зварот спецдакладчыку ААН Міклашу Харасці

2016 2016-11-08T14:02:49+0300 2016-11-08T14:07:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchura_liudmila.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кучура ў Праваабарончым цэнтры "Вясна"

Людміла Кучура ў Праваабарончым цэнтры "Вясна"

Ініцыятыўныя групы «За справядлівы суд у Беларусі» і «Рух маці 328», якія дамагаюцца перагляду незаконных судовых прысудаў, праінфармавалі спецдакладчыка ААН пра парушэнне сваіх правоў і правоў сваіх блізкіх. Пад зваротам падпісаліся 828 грамадзянаў.

Як паведаміла Праваабарончаму цэнтру "Вясна" прадстаўніца групы «За справядлівы суд у Беларусі» Людміла Кучура, спецдакладчык Міклаш Харасці ўжо пацвердзіў атрыманне звароту і выказаў намер заняцца яго больш глыбокім вывучэннем і аналізам.

Сутнасць праблем, на якія грамадзяне звяртаюць увагу спецдакладчыка, выкладзена ў публікацыі Беларускага дакументацыйнага цэнтра. Яны апісалі як канкрэтныя факты, так і стан судовай сістэмы ў краіне ў цэлым, указаўшы сярод іншага на праблему недаверу да судоў у беларускім грамадстве:

«Практычна штодня органы, якія абавязаныя абараняць людзей, у прыватнасці, беларускія суды і пракуратура, парушаюць правы чалавека.

Кіраўніцтва Вярхоўнага суда не ажыццяўляе сваіх кантрольных функцый і пакрывае грубыя парушэнні закона, дапушчаныя ніжэйстаячымі судамі. І ў гэтых умовах Генеральная пракуратура, а тым больш Канстытуцыйны Суд проста бяздзейнічаюць... Спытайце любога мінака, як ён ставіцца да судоў... Электроннае галасаванне на сайце Вярхоўнага Суда пра давер беларускім судам лішні раз пацвярджае, што грамадзяне суду не давяраюць (95% прагаласаваўшых).

Кіраўніцтва нашай краіны нас не чуе. А гэта значыць, што ніхто не мае намеру пераглядаць незаконныя прысуды і рашэнні па грамадзянскіх, крымінальных справах і крымінальных справах нашых блізкіх, як гэта прадугледжана заканадаўствам».

Аналагічны зварот быў накіраваны спецдакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства