viasna on patreon

У ААН адобрана рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Крыме

2016 2016-11-16T14:36:01+0300 2016-12-20T14:40:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/un-ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лістапада дэлегаты Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН 73 галасамі «за», пры 76 тых, хто ўстрымаўся і 23 галасах "супраць", адобрылі рэзалюцыю "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі (Украіна)".

У дакуменце прапануецца асудзіць "парушэнні правоў чалавека, дыскрымінацыйныя меры і практыку ў дачыненні да жыхароў часова акупаванага Крыма, у тым ліку крымскіх татараў, а таксама ўкраінцаў і асобаў, якія належаць да іншых этнічных і рэлігійных групаў, з боку расійскіх акупацыйных уладаў".

У рэзалюцыі ўтрымліваецца просьба да Генеральнага сакратара ААН адшукваць шляхі і сродкі, "якія дазваляюць забяспечыць бяспечны і бесперашкодны доступ у Крым існуючым рэгіянальным і міжнародным механізмам па назіранні за становішчам у галіне правоў чалавека".

У прэамбуле дакумента гаворыцца пра асуджэнне "часовай акупацыі Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны - Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля" і пацвярджаецца "непрызнанне яе анексіі".  

Перад галасаваннем па рэзалюцыі прадстаўнік Расійскай Федэрацыі заявіў, што прадстаўлены ўкраінскай дэлегацыяй праект "не мае нічога агульнага з рэальнай сітуацыяй у Крыме і не адлюстроўвае меркаванне жыхароў паўвострава". Ён заклікаў усіх дэлегатаў прагаласаваць супраць, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Дададзім, што напярэдадні галасавання 15 лістапада афіцыйная дэлегацыя Беларусі спрабавала заблакаваць разгляд рэзалюцыі, ініцыяванай Украінай. Аднак прапанову падтрымалі толькі 32 краіны, 37 устрымаліся і 101 выступіла супраць.

Трэці камітэт Генасамблеі ААН займаецца сацыяльнай і гуманітарнай тэматыкай. У яго парадку дня дамінуюць пункты, звязаныя з абаронай правоў чалавека.

У працы ўсіх шасці асноўных камітэтаў прымаюць удзел усе краіны-сябры Генеральнай Асамблеі ААН - прадстаўнікі 193 дзяржаў, а таксама назіральнікі ад дзяржавы Палестына і ад Святога пасаду (Ватыкана).

Праекты рэзалюцый і рашэнняў, якія рыхтуюцца і прымаюцца ў камітэтах кансэнсусам або шляхам галасавання, затым перадаюцца для іх канчатковага зацвярджэння на пленарных пасяджэннях Асамблеі. Як правіла, на пленарных пасяджэннях праекты рэзалюцыяў, прынятыя ў галоўных камітэтах, зацвярджаюцца без істотных змяненняў і прыкладна з тымі ж вынікамі галасавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства