viasna on patreon

Спецдакладчыкі ААН занепакоены ўзнаўленнем гвалту супраць дэманстрантаў у Беларусі

2017 2017-03-15T12:12:45+0300 2017-03-15T12:32:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikls-haraszti-new.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецдакладчык ААН па Беларусі. Фота: humanrightshouse.org

Міклаш Харасці, спецдакладчык ААН па Беларусі. Фота: humanrightshouse.org

Жэнева, 14 сакавіка 2017 г.

Эксперт па правах чалавека ААН заклікае Беларусь спыніць акты гвалту і пераследу ў дачыненні да дэманстрантаў, а таксама паважаць свабоду мірных сходаў.

Зварот Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харасці быў распаўсюджаны як рэакцыя на паведамленні аб масавых арыштах і запалохванні актывістаў, якія пратэставалі супраць Дэкрэта прэзідэнта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, таксама вядомага як “закон пра дармаедаў”.

Дэкрэт прэзідэнта прадугледжвае аплату збору грамадзянамі, якія працуюць менш за 183 дні на год і не з’яўляюцца афіцыйнымі беспрацоўнымі. Пасля таго як у мінулым месяцы пачалася рэалізацыя Дэкрэта, тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту.

Сп. Харасці назваў Дэкрэт “адвольнай і жорсткай мерай”, якая, паводле ацэнак, закранае больш як 470 000 беларусаў.

“Гэтыя людзі не толькі носяць ярлык “дармаедаў грамадства”, але і мусяць сплаціць значную суму ў памеры, эквівалентным 250 доларам ЗША, што складае каля дзвюх трацін сярэдняй заработнай платы ў Беларусі.”

Пасля дэманстрацый, якія прайшлі на працягу некалькіх тыдняў у многіх рэгіёнах краіны, прэзідэнт, як паведамляецца, прыпыніў аплату збору тэрмінам на год. Тым не менш, ён таксама падкрэсліў, што ён не збіраецца адмяняць Дэкрэт. Акрамя таго, ён паабяцаў, што будзе “жорсткая рэакцыя” супраць арганізатараў пратэстаў, і даручыў міністру ўнутраных справаў забяспечыць “ідэальны парадак” у краіне.

“Я ўважліва сачу за развіццём сітуацыі, і атрымаў вартыя даверу паведамленні аб затрыманні прынамсі 70 чалавек, якія мірна пратэставалі супраць Дэкрэта, а таксама 18 журналістаў, якія асвятлялі гэтыя акцыі”, — сказаў Харасці.

“Я асабліва пільны праз добра вядомую ў мінулым празмерную рэакцыю ўладаў на грамадскія пратэсты. Дэманстрацыі ў 2010 годзе скончыліся масавым гвалтам і адвольнымі арыштамі, якія ў той час прымусілі міжнародную супольнасць стварыць гэты мандат, уладальнікам якога я з’яўляюся на працягу апошніх пяці гадоў.

Перыядычнае вяртанне ўладаў да гвалтоўнай рэакцыі робіць сітуацыю досыць няпэўнай і можа пагражаць яе далейшаму пагаршэнню. Небяспека эскалацыі ўжо часткова матэрыялізавалася, паколькі некалькі лідараў апазіцыі, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, у прыватнасці, былі прысуджаныя да арыштаў тэрмінам на 15 сутак”, — падкрэсліў Харасці.  

“У той час як міжнародная супольнасць не мусіць губляць увагу, я заклікаю ўлады Беларусі спыніць акты гвалту і прыгнёту, а таксама паважаць свабоду мірных сходаў”, — сказаў сп. Харасці.

Пад заявай таксама падпісаліся іншыя эксперты ААН - Старшыня Працоўнай групы па адвольных затрыманнях Сетонджы Раланд Аджові, Спецдакладчык па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцый Майна Кіяі, Спецдакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства