viasna on patreon

Адвакат не знайшоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Ваўкавыскай калоніі

2017 2017-07-13T10:20:37+0300 2017-07-13T10:49:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў Папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.

Нечакана высветлілася, што Жамчужнага ў калоніі няма. Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў абаронцу, што з 10 ліпеня палітвязень пераведзены ў калонію №9, якая знаходзіцца ў Горках. Пры гэтым, прадстаўнік адміністрацыі не змог патлумачыць прычыны пераводу Жамчужнага, спаслаўшыся толькі на тое, што гэта распараджэнне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

З ягоных слоў стала таксама вядома, што Жамчужны пераведзены для пастаяннага адбыцця пакарання. Трэба дадаць, што калонія ПК-9 ў Горках сумна вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.

Бліжэйшым часам адвакат паспрабуе высветліць акалічнасці нечаканага пераводу палітвязня ў іншае месца адбыцця пакарання.


Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства