Навіны на тэму: Міхаіл Жамчужны
19.02.2021 Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6 з паловай гадоў у калоніі
65-гадовага грамадскага актывіста і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, піша "Радыё Свабода".
23.06.2020 Палітвязень Жамчужны: Выносіць парушэнні перасталі, пакаранняў не было
Палітвязень Міхаіл Жамчужны скардзіцца на тое, што пасля прыбыцця ў Горацкую калонію з Віцебскага абласнога СІЗА №2 перапіска з аднадумцамі і калегамі-праваабаронцамі так і не наладзілася.
26.05.2020 Палітвязень Жамчужны: Я на шэсць месяцаў змешчаны ў "крытку"
"Ад 29 красавіка я на шэсць месяцаў змешчаны ў "крытку", таму магу свабодна і стабільна перапісвацца", – паведаміў у чарговым лісьце праваабаронцу Леаніду Свеціку палітвязень Міхаіл Жамчужны, які знаходзіцца зараз у горацкай калёніі.
14.05.2020 Палітвязня Жамчужнага на 6 месяцаў змясцілі ў памяшканне камернага тыпу
Па апошніх звестках палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў Горацкай калоніі, адчувае сябе нармальна і перадае прывітанні і словы падзякі за падтрымку, якая яму аказваецца з волі.
15.04.2020 «Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме», – Міхаіл Жамчужны
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой.
08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію
Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.
28.03.2020 Следcтва адмовіла палітвязню Жамчужнаму ў атрыманні пасылак і спатканнях
Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязню харчова-рэчавай пасылкі. Свецік лічыць, што следчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся 17 сакавіка ў Віцебскі гарадзкі
17.03.2020 Палітвязень Жамчужны: Неўзабаве вярнуся ў калонію…
Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.
05.03.2020 У Віцебскім СІЗА-2 не дазволілі зрабіць перадачу для Жамчужнага і адмовілі ў спатканні
Віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік зьвярнуліся з просьбай да адміністрацыі СІЗА №2, дзе зараз знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны, даць ім кароткатэрміновае спатканьне з ім. Таксама яны прасілі дазволіць зрабіць для яго перадачу і пералічыць на ягоны асабісты рахунак сродкі. Праваабаронцам далі дазвол толькі на пералік грошай, паведамляе "Віцебская Вясна".
25.02.2020 Палітвязня Жамчужнага этапіравалі ў Віцебскі СІЗА
“Зараз я знаходжуся ў Магілёўскай турме на этапе ў Віцебскі СІЗА №2, – паведаміў Міхаіл у сваім першым лісце. – Па выніках маіх заяў і скаргаў у розныя інстанцыі, пачынаючы са Следчага камітэта і заканчваючы Адміністрацыяй прэзідэнта, нарэшце пачалося папярэдняе раследванне па маіх справах.
19.02.2020 Лісты палітвязня Міхаіла Жамчужнага знішчаюць за “цынізм”
Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным.
23.01.2020 Бліжэйшыя тры месяцы Міхаіл Жамчужны правядзе ў ПКТ
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.
13.01.2020 Міхаіл Жамчужны: Лісты з волі цяпер – на вагу золата
У апошнім па часе лісце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаванне, што грамадства губляе цікавасць да яго, паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны". Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты.
21.11.2019 Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш
Міхаіл Жамчужны ў сваім апошнім лісце, які атрымалі ад палітвязня віцебскія праваабаронцы, паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў з ім калегаў-праваабаронцаў.
01.10.2019 Адміністрацыя калоніі зноў правакуе Міхаіла Жамчужнага
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", адміністрацыя калоніі № 9 г. Горкі справакавала Міхала Жамчужнага прайсці ў атрад, дзе знаходзяцца асуджаныя «з нізкім статусам».