viasna on patreon

Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай

2018 2018-02-06T13:43:49+0300 2018-02-06T15:41:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhemchuzhnyj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны

Жыццё палітвязня Міхаіла Жамчужнага працягвае знаходзіцца пад пагрозай.

Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным ў Горацкай калоніі №9.

24 студзеня ў раёне абеду палітвязень быў пакінуты без аховы і нагляду ў калідоры санчасткі, дзе быў збіты іншым асуджаным – у чорных акулярах, вязаных чорных пальчатках і шапцы. Міхаіл Жамчужны быў захоплены нападнікам левай рукой за горла і атрымаў некалькі ўдараў па галаве. Пры гэтым нападнік выказаў пагрозу, што калі сустрэне Жамчужнага ў калоніі – “распусціць на ніткі”. Па дадзеным інцыдэнце палітвязнем пададзена скарга ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Таксама стала вядома, што падчас знаходжання ў ПКТ, куды палітвязень Міхаіл Жамчужны быў змешчаны 5 студзеня тэрмінам на адзін месяц за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”, у адносінах да яго было вынесена яшчэ адно спагнанне – трое сутак ШІЗА. Чарговае пакаранне было вынесена палітвязню 19 студзеня за нібыта выяўлены ў ягонай камеры пыл і з 20 па 23 студзеня ён ужо адбываў яго. Такім чынам, гэта ўжо 18-е спагнанне з часу змяшчэння Міхаіла Жамчужнага ў калонію №9 г. Горкі і з ПКТ ён выйдзе на 3 сутак пазней вызначанага тэрміну: не 5, а 8 лютага.

Па меркаванні палітвязня, адміністрацыя калоніі вырашыла змяніць тактыку, і зараз спагнанні будуць выносіцца не за адмовы следаваць у атрад, сфармаваны са зняволеных з “нізкім статусам”, як гэта адбывалася на працягу апошняга паўгоддзя, а за “парушэнне правілаў асабістай гігіены” – будуць прад’яўляцца прэтэнзіі да формы адзення, прыборкі камеры і таму падобнае.

Варта адзначыць, што Міхаіл Жамчужны актыўна абскарджвае вынесеныя яму спагнанні, тлумачачы сапраўдныя прычыны адмоваў следаваць у атрад. Так, зараз ён накіраваў ва Упраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласті скаргу на вынесеныя ў верасні і кастрычніку 2017 года спагнанні: 4 верасня – адзін месяц змяшчэння ў ПКТ, 10 сутак змяшчэння ў ШІЗА ад 5 кастрычніка, 10 сутак ШІЗА ад 16 кастрычніка і 5 сутак ШІЗА ад 26 кастрычніка. Пададзена таксама касацыйная скарга на рашэнне суда Горацкага раёна, які 23 студзеня адмовіў у задавальненні скаргі на тры спагнанні, вынесеныя Міхаілу Жамчужнаму ў жніўні 2017 года - 7, 10 і 7 сутак ШІЗА.  У суд Горацкага раёна пададзена таксама скарга на вынесенае апошняе спагнанне – 3 сутак ШІЗА.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля яго пераводу ў Горацкую калонію, дзе з патурання адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасці і зневажальнага характару ўмовы для адбыцця пакарання, арганізавана кампанія яго траўлі, звязаная з ўсталяваннем у асяроддзі зняволеных нефармальных адносін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства