viasna on patreon

Праваабаронцы праманіторылі суды па адміністрацыйных справах Дакумент

2018 2018-04-10T14:02:38+0300 2018-04-10T14:09:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_monutoring_2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Сяргей Усцінаў і Леанід Судаленка апублікавалі справаздачу па маніторынгу судовых працэсаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Прававая ініцыятыва".

Дадзеныя для аналізу былі сабраныя з кастрычніка па снежань 2017 года метадам запаўнення анкет у працэсе судовых паседжанняў маніторамі, якія атрымалі адпаведную падрыхтоўку. Анкета была складзена на падставе нормаў нацыянальнага заканадаўства.

У аснову аналізу паляглі дадзеныя, атрыманыя з 250 маніторынгавых формаў, запоўненых у працэсе маніторынгу ў 34 раённых судах у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, а таксама ў раённых судах у Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.

Некаторыя вынікі маніторынгу адлюстраваныя ў інфаграфіцы.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства