viasna on patreon

Беларуская дзяржава адказала на скаргу шматдзетнай маці ў ААН

2018 2018-07-25T08:38:18+0300 2018-07-25T08:38:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krenj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Крэнь. Фота: БелСАТ.

Алена Крэнь. Фота: БелСАТ.

Пазіцыя ўладаў – навошта звяртацца ў міжнародны Камітэт правоў чалавека, калі ёсць выдатная беларуская пракуратура?

Праваабаронца Барыс Бухель, які прадстаўляе інтарэсы магілёўцаў у перапісцы з Камітэтам па правах чалавека ААН, атрымаў адказ беларускіх уладаў на скаргу па справе Алены Крэнь. Пра гэта паведамляе mspring.online.

Крэнь выхоўвае чацвярых дзяцей. 16 сакавіка 2017 г. ёй прысудзілі штраф у 10 базавых велічынь за актыўны ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў.   Жанчына не пагадзілася з гэтым рашэннем і абскардзіла яго, аднак касацыйны суд пакінуў штраф у сіле.

Сумесна з БарысамБухелем Алёна падрыхтавала скаргу і накіравала яе ў канцы мінулага снежня ў Камітэт па правах чалавека ААН.

14 красавіка з КПЧ прыйшло паведамленне, што скаргу перанакіравалі беларускім уладам, каб тыя выказалі сваю пазіцыю.

Пастаянная місія Рэспублікі Беларусь пры офісе ААН у Жэневе адмовілася прызнаваць слушнасць Алены Крэнь.

Згодна з пазіцыяй ўладаў, жанчына злоўжывае сваім правам на зварот у міжнародныя ворганы, бо не абскардзіла рашэнне Магілёўскага абласнога суда ў Вярхоўным судзе і пракуратуры. Апошняй беларускія ўлады асабліва ганарацца:

«Толькі ў 2017 годзе органамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь на судовыя пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях прынесена 3766 пратэстаў, з якіх задаволены 97%», – адзначаецца ў паведамленні.

Аднак КПЧ ААН у сваіх рашэннях раней адзначаў, што перагляд судовых рашэнняў, якія ўступілі ў законную сілу, у рамках нагляднай працэдуры не ёсць сродак прававой абароны – у пракуратуру беларусам можна не звяртацца.

Крэнь і Бухель павінны пракаментаваць адказ уладаў для КПЧ ААН не пазней за 13 верасня.

Фота: mogilev.online

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства