viasna on patreon

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

2018 2018-08-08T17:45:42+0300 2018-08-09T07:38:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svaboda_slov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У звароце гаворыцца пра тое, што 7 жніўня 2018 г. у Мінску супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы ў навінавых рэдакцыях буйных незалежных медыя Беларусі: TUT.BY і БелаПАН. Ператрусы доўжыліся на працягу ўсяго працоўнага дня, доступ супрацоўнікаў у памяшканні рэдакцый быў абмежаваны. Паведамлялася таксама пра ператрус у рэдакцыі газеты "Навука".

Раніцай 8 жніўня ператрусы ў TUT.BY працягнуліся, некалькі журналістаў адвезлі на допыты ў Следчы камітэт.

"Мы заклікаем спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе; прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлема Дэзіра, а таксама іншых зацікаўленых асобаў адрэагаваць на сітуацыю, уключаючы, але не абмяжоўваючыся наступнымі дзеяннямі:

1 . Уступіць у камунікацыю з Урадам Рэспублікі Беларусь з мэтай высветліць афіцыйную пазіцыю і пераканацца ў выкананні міжнародных стандартаў пры расследаванні крымінальнай справы;

2. Працягнуць спробы наведаць Беларусь з афіцыйным візітам для ацэнкі сітуацыі са свабодай выказванняў і становішчам медыя ў краіне", - гаворыцца ў звароце.

Зварот падпісалі: Установа "Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве" Хьюман Канстанта ", ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", РГА "Прававая ініцыятыва", Публічная ўстанова "Беларускі дакументацыйнага цэнтр", Асветніцка-дабрачынная ўстанова "Камітэт "Салідарнасць" , Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва Forb", Ініцыятыўная група "Ідэнтычнасць і права".

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства