viasna on patreon

Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады

2018 2018-09-25T10:54:47+0300 2018-09-25T10:54:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/un-kastusiou-900x450.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня ПБНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што дзяржава двойчы за апошнія два гады паквапілася на ягоную свабоду ўдзелу ў мірных сходах.

У 2016 годзе за мітынг на Дзень Волі ў Мінску суд Савецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) штрафу.

У ліпені 2018 года суд Партызанскага раёна аштрафаваў Кастусёва на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасці забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» побач з месцам пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах.

Палітык лічыць, што ў абодвух выпадках было парушана яго права на свабоду мірных сходаў.

"Я звяртаў увагу судоў, што мне пастаўлены ў віну толькі сам факт удзелу ў масавых мерапрыемствах. Мне не выстаўленыя абвінавачанні, што я сваім «удзелам» і якімі-небудзь сваімі дзеяннямі, камандамі і тлумачэннямі парушыў грамадскі парадак або якія-небудзь правы і свабоды іншых асоб, або паквапіўся на іх рэпутацыю, або пагражаў нацыянальнай бяспецы, здароўю і маральнасці насельніцтва," – паведаміў Кастусёў у скарзе.

Інтарэсы старшыні партыі БНФ абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Ён са шкадаваннем адзначыў, што на ўзроўні беларускай дзяржавы Кастусёву сваю правату даказаць не ўдалося, бо ўлады не выконваюць сваіх міжнародных абавязацельстваў. Затое на ўзроўні Камітэта па правах чалавека ААН, упэўнены праваабаронца, атрымаецца дамагчыся поспеху:

"КПЧ прыняў ужо дзясяткі рашэнняў па падобных кейсах. Заўсёды ён уставаў на бок грамадзян, паколькі дзеючае нацыянальнае заканадаўства і дзеянні ўладаў не даюць беларусам паўнавартасна скарыстацца правам на свабоду мірных сходаў," – заявіў Барыс Бухель.

Скарга ў Жэневу, дзе месціцца офіс КПЧ ААН, была адпраўлена 24 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства