viasna on patreon

Новая пастаянная каардынатарка ААН: "Ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю стала эпахальнай падзеяй"

2018 2018-10-03T13:55:19+0300 2018-10-03T13:55:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazana-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іаана Казана-Вішнявецкі. Фота: belapan.by

Іаана Казана-Вішнявецкі. Фота: belapan.by

У вялікім інтэрв'ю БелаПАН новая пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказалася аб ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.

Яна падкрэсліла, што на сённяшні дзень удзельнікамі канвенцыі з'яўляюцца 177 краін.

"Мне здаецца, што ўжо само абмеркаванне гэтай канвенцыі змяняе стаўленне да людзей з інваліднасцю, іх перастаюць успрымаць як аб'екты для дабрачыннай дзейнасці, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і якія з'яўляюцца цяжарам для грамадства. Не, сёння яны ўспрымаюцца як актыўная ці патэнцыйна актыўная частка грамадства ў тым, што тычыцца эканамічнага, культурнага, творчага, вытворчага развіцця", - сказала Казана-Вішнявецкі.

На яе думку, сёння грамадства лепш разумее, у чым заключаецца стварэнне безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванай мабільнасцю на працоўных месцах, і ва ўстановах адукацыі. "Я наведваю шматлікія ўстановы і бачу, што там ці праводзяцца, ці ўжо праведзены работы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя, - сказала кіраўніца прадстаўніцтва ААН. - Але ўсё роўна, гэта адбываецца пераважна ў Мінску. Вядома, цяжкасці ўсё яшчэ застаюцца. Відавочна, што неабходныя вялікія інвестыцыі і час, каб стварыць цалкам безбар'ернае асяроддзе".

Казана-Вішнявецкі таксама адзначыла, што ў Беларусі ёсць нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў канвенцыі. "Урад Беларусі прадставіць сваю першую справаздачу па выкананні канвенцыі Камітэту ААН па справах людзей з інваліднасцю да канца гэтага года. І мы як раз даведаемся, у чым заключаюцца асноўныя дасягненні Беларусі ў гэтым кірунку", - сказала яна.

Пры гэтым суразмоўца падкрэсліла, што ўжо сёння бачыць значныя станоўчыя змены і абавязацельствы, якія бярэ на сябе дзяржава ў дадзенай сферы. Гэта пацвярджаецца і думкамі людзей з інваліднасцю, дадала Казана-Вішнявецкі.

У якасці прыкладу яна прывяла офіс прадстаўніцтва ААН у Беларусі. "Наш офіс з'яўляецца добрым прыкладам гэтых змяненняў. У нас былі праведзены работы па абсталяванні працоўных месцаў і стварэнні інфраструктуры для людзей з інваліднасцю", - адзначыла Казана-Вішнявецкі.

Поўны тэкст інтэрв'ю публікуе інтэрнэт-газета БелаПАН Naviny.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства