viasna on patreon

Блогер Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека

2019 2019-01-08T12:18:33+0300 2019-01-08T12:18:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pauk-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Блогер і стваральнік папулярнай суполкі ў сацыяльных сетках "Рудабельская паказуха" з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека (Жэнева). Як паведамляе "Гомельская Вясна", унутры краіны ён не знайшоў абароны сваіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Пастановай суддзі Кастрычніцкага раёна ад 23 жніўня мінулага года яго аштрафавалі на 735 руб. за інтэрв'юіраванне мясцовых жыхароў, якое пасля было паказана на польскім тэлеканале "Белсат". Яшчэ адным эпізодам скаргі з'яўляецца адмова Кастрычніцкага райвыканкама і мясцовага Савета дэпутатаў дапусціць блогера на адкрытыя пасяджэнні чыноўнікаў і дэпутатаў.

Па словах юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леаніда Судаленка скарга блогера не першая ў Камітэце па правах чалавека. Урад Беларусі ўжо пракаментаваў яго скаргу пра штраф за адзіночны пікет з транспарантам "Вазьміце Павука на працу". Таксама ўрад каментуе зарэгістраваныя ў КПЧ ААН скаргі гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына аб буйных штрафах за працу на "Белсат", журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай за працу на "Радыё Рацыя", магілёўскага журналіста DW Аляксандра Буракова.

Юрыст адзначае справу Андрэя Павука перспектыўным з пункту гледжання разгляду ў Камітэце па правах чалавека, бо мае месца пераслед грамадзяніна за збор і распаўсюд інфармацыі, а таксама абмежаванне яго права на атрыманне інфармацыі.

"Любое абмежаванне права павінна строга адказваць патрабаванню неабходнасці і суразмернасці, павінна быць не толькі прадугледжана законам, але і з'яўляцца неабходнай для дасягнення канкрэтных мэтаў, пералічаных як у Канстытуцыі, так і ў міжнародных дагаворах. У справе Андрэя Павука гэтае патрабаванне не выканана", — падкрэсліў юрыст.

У індывідуальнай скарзе ў КПЧ ААН акрамя ўстанаўлення факту парушэння асабістых правоў блогер просіць рэкамендаваць ураду Беларусі прывесці нацыянальны Закон аб СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства