viasna on patreon

Пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі праінфармаваная спецдакладчыца ААН

2019 2019-08-02T12:58:38+0300 2019-08-02T12:58:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fiaonuala-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фіоннуала Ні Аолайн. Фота: gulf-times.com

Фіоннуала Ні Аолайн. Фота: gulf-times.com

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі і пераслед грамадзян за публікацыю кантэнту, які, на думку ўладаў, можа прывесці да распальвання расавай, нацыянальнай ці іншай нянавісці і варожасці.

«У апошнія гады праваабаронцы ўсё часцей дакументуюць выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства шляхам неабгрунтаванага прыцягнення людзей да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх інфармацыйных матэрыялаў або матэрыялаў, раней прызнанымі такімі і уключанымі ў спісы экстрэмісцкіх, у тым ліку за рэпост такіх матэрыялаў і малюнкаў у сацыяльных сетках. У некаторых выпадках сітуацыя даведзеная да абсурду, калі аўтары прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за публічны паказ нацысцкай сімволікі ў антынацысцкіх карыкатурах. Такім чынам, антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для барацьбы з іншадумствам і недапушчальна абмяжоўваюць свабоду слова.

З іншага боку, дзяржаўныя органы не прымаюць належных мер па прадухіленні і барацьбе з гвалтам і экстрэмізмам у грамадстве, паколькі незаконныя дзеянні, якія здзяйсняюцца супраць уразлівых груп, матываваных нянавісцю, праваахоўнымі органамі і судом не кваліфікуюцца належным чынам як злачынствы, учыненыя на падставе нянавісці, а не проста хуліганства ці іншыя матывы», - гаворыцца ў паведамленні.

Нядаўна прадстаўнікі вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый (БАЖ, БХК, ПЦ "Вясна" і Human Constanta) падрыхтавалі ў мэтах вывучэння і аналізу нацыянальнага антыэкстрэмісцкага заканадаўства і практыкі яго прымянення сумесны аналітычны даклад «Супрацьдзеянне экстрэмізму і права чаловека».

Праваабаронцы крытычна ацанілі вызначэнне экстрэмізму ў нацыянальным заканадаўстве, парадак фарміравання і дзейнасці камісій, на якія ўскладзены экспертныя функцыі, стан грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, а таксама заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць інтэрнэту.

У дакладзе апісваюцца выпадкі прымянення антыэкстрэмісцкага заканадаўства і аб прыцягненні людзей да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Пра гэтыя выпадкі таксама праінфармаваная спецдакладчыца ААН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства