viasna on patreon

Вярхоўны суд адказаў Міколу Качурцу наконт штрафу за бел-чырвона-белы сцяг

2019 2019-08-19T15:29:08+0300 2019-08-19T15:43:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kachurec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Качурэц

Мікола Качурэц

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў у красавіку 2019 году актывіста Міколу Качурца штрафам у памеры 102 рублі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім віцяблянін сфатаграфаваўся на Дзень Волі. Качурэц абскардзіў пастанову ў абласным судзе, але безвынікова. Затым, паводле "Віцебскай Вясны", ён напісаў скаргу ў Вярхоўны суд – і вось які адказ атрымаў.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суду Руслан Аніскевіч “у выніку вывучэння матэрыялаў справы” прыйшоў да высновы, што пастанова Кастрычніцкага суду “з'яўляецца законнай і абгрунтаванай”, а “абставіны правапарушэння абследаваныя ўсебакова і аб’ектыўна”.

“Факт вашага ўдзелу ў незаконным масавым мерапрыемстве, мэтай якога было публічнае выяўленне грамадска-палітычнай пазыцыі, пацвярджаецца тлумачэннямі супрацоўнікаў міліцыі Карушкі, Дзятлава і Ярашэўскага, іншымі доказамі ў іх сукупнасці”, – гаворыцца ў адказе Вярхоўнага суду.

“Падставаў для адмены пастановы не маецца”, – падсумоўвае Руслан Аніскевіч.

Качурэц звернецца ў КПЧ ААН

“Замацаваная Законам працэдура рэалізацыі вашага права на публічнае выяўленне грамадска-палітычных інтарэсаў і пратэсту накіраваная на стварэньне ўмоваў для рэалізацыі вамі сваіх правоў”, – сцвярджае Вярхоўны суд.

“Стварэнне ўмоваў для рэалізацыі правоў?.. Гучыць вельмі смешна. Яны ствараюць умовы толькі для таго, каб нашае насельніцтва хадзіла строем. А калі хочаш зрабіць крок налева ці направа – пішы заяву ці плаці штраф”, – кажа на гэта Мікола Качурэц.

Актывіст прызнаецца, што і не чакаў станоўчага адказу на сваю скаргу ў Вярхоўны суд. Ён паведаміў, што працягне змагацца за свае правы і бліжэйшым часам накіруе індывідуальнае паведамленьне ў Камітэт па правах чалавека ААН.

“Бо дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні папросту немагчыма”, – тлумачыць Качурэц.

Нагадаем, 25 сакавіка 2019 году падчас святкавання БНР-101 Мікола Качурэц зрабіў усяго толькі адзін фотаздымак з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на фоне помніка князю Альгерду ў Віцебску. Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Сняжана Кіндзеева аштрафавала актывіста за гэты ўчынак на 4 базавыя велічыні. За “пікетаванне з выкарыстаннем палотнішча бел-чырвона-белага колеру без атрымання дазволу” на Дзень Волі - 2019 такія ж самыя штрафы атрымалі тады яшчэ двое віцяблян – браты Яраслаў і Ўладзімір Кійко.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства