viasna on patreon

Ужо сёння! Дзень правоў чалавека ў Мінску: поўная праграма

2019 2019-12-10T13:05:00+0300 2019-12-10T09:11:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrcgraphic.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Што рыхтуюць беларускія праваабаронцы  да Дня правоў чалавека?

Урачыстае мерапрыемства пачнецца на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16-404, метро ”Уручча”) у 15:00 з адкрыцця выставы, прысвечанай смяротнаму пакаранню. На ёй можна будзе пабачыць серыю малюнкаў "Апошні кат Еўропы" ад сусветна вядомага мастака-рэпарцёра і ілюстратара Джорджа Батлера, які падарожнічаў па Беларусі з Amnesty International у 2018 годзе. Таксама ў межах выставы будзе прадстаўлены праект "Вышэйшая мера пакарання" беларускага фотажурналіста Сяргея Балая. Выстава арганізаваная пры падтрымцы Брытанскай амбасады.

10 снежня на пляцоўцы адбудзецца ўручэнне адразу дзвюх прэмій у галіне правоў чалавека:

  • Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна, адзінаццаты раз, вызначыць лаўрэатаў у трох намінацыях “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
  • Прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Яна была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода.

Глядзі, як цудоўна было на Праваабарончай прэміі летась.

Падчас мерапрыемстваў таксама будуць абвешчаныя вынікі конкурса фотаздымкаў, які ладзіць праваабарончая пляцоўка “Тэрыторыя правоў” да Дня правоў чалавека. Будзе абвешчаны аўтар самага крэатыўнага фотаздымка з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі. Больш падрабязна дазнацца пра конкурс можна ТУТ. Паўдзельнічаць можна да 9 снежня ўключна.

Таксама 10 снежня плануецца раздача спецвыпуску газеты “Народная Воля”, прысвечанага міжнароднаму Дню правоў чалавека. 

Акрамя мерапрыемстваў у Мінску, праваабаронцы рыхтуюць свае праграмы і ў іншых гарадах.

Тыдзень правоў чалавека ў Магілёве-2019

Валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY ў калабарацыі з часопісам аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і арганізацыяй “АБФ – Магілёў” пры падтрымцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” аб’яўляе старт Тыдня правоў чалавека ў Магілёве – 2019.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства