viasna on patreon

Першы дзень WATCH DOCS Belarus. Як гэта было? Фота Аўдыё

2019 2019-12-06T12:05:30+0300 2019-12-06T12:20:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/watch_docs_small.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 5 снежня распачаўся пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека“Межы (не)свабоды” — тэма пятага фестываля. Тут “не” адмыслова ўзята ў дужкі, бо паняцце свабоды неадназначнае. Пра тое, як прайшоў першы дзень фестываля — у нашым рэпартажы.

WATCH DOCS Belarus урачыстай прамовай адкрыў праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда:

“Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека спалучае ў сабе мастацтва і грамадскі інтарэс. Тут ёсць магчымасць абмяркоўваць праблемы, сустракаць людзей з іншым меркаваннем і вучыцца жыць разам адзін з адным у грамадстве. Цікава, што тэма пятага фестываля гучыць як “Межа (не)свабоды”. “Не” ў дужках паказвае, што фактычна любая свабода можа быць абмежаваная”.

Фестываль адкрыў імправізаваны перформанс ад пластычнага тэатра “ІнЖэст”.

У конкурснай праграме WATCH DOCS Belarus прадстаўлена пяць фільмаў ад беларускіх рэжысераў. Праваабаронца “Вясны” запрасіў галасаваць за фільмы, якія спадабаліся.

“Негледзячы на тое, што АБСЕ з’ехала, на фестывалі незалежныя назіральнікі будуць лічыць галасы правільна”, — пажартаваў Андрэй Палуда.

paluda_watchdocs.jpg
Праваабаронцы "Вясны" Андрэй Палуда на адкрыцці фестываля WATCH DOCS Belarus

Адным з партнёрам WATCH DOCS Belarus стала Пасольства Швецыі ў Мінску. Амбасадарка Швецыі Крысціна Ёханесан распавяла, чаму яны падтрымліваюць гэты фестываль:

“Для палітыкі Швецыі пытанне дэмакратыі і правоў чалавека вельмі важнае. Ва ўсіх краінах, дзе ў нас ёсць амбасады — 110 краін, мы намагаемся прасоўваць гэтыя пытанні”.

Дырэктарка WATCH DOCS Belarus Таццяна Яворская распавяла, як падобны фэст спрабавалі зрабіць у Беларусі яшчэ 13 год таму, але атрымалася толькі 5 гадоў таму. Дарэчы, такі ж фестываль ва Украіне існуе ўжо 18 гадоў, у Польшы — 19 гадоў. Дырэктарка WATCH DOCS Belarus пажадала ўсім пачуцця свабоды.

Як паведаміла, каардынатарка спецыяльных падзей фэста, Кацярына Раманчык, у межах сёлетняга фестываля прадстаўлена і адукацыйная праграма для беларускіх дакументалістаў.

Сярод выступоўцаў была і беларуская дакументалістка Ганна Адамовіч, аўтарка фільма “Добрых дзяўчынак не б’юць”. Гэта адзін з пяці фільмаў, прадстаўленых у конкурснай праграме. Яна адзначыла, што рабіць дакументальнае кіно – справа нялёгкая:

“Усё лета і ўсю вясну мы правялі на могілках, у судах, у калоніях… Плёну рэжысерам, якія захочуць здымаць на цяжкія тэмы!”

У першы дзень WATCH DOCS Belarus быў паказаны фільм Аскольда Курава “Працэс”. У ім паказана хроніка палітычна матываванага судовага працэсу над Алегам Сянцова ў Растове-на-Доне, а таксама сведчанне салідарнасці і падтрымкі з боку многіх вядомых дзеячаў кінаіндустрыі і іншых людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства