Камітэт па правах дзіцяці разгледзіць даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі Дакумент
Камітэт па правах дзіцяці ААН 20 студзеня разгледзіць на 83-й сесіі даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі па правах дзіцяці. У Жэневе ўрадавая дэлегацыя прадставіць афіцыйны даклад Беларусі, а альтэрнатыўны — Кацярына Дамаева з асветніцкай прыватнай установы "Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Леванія»". Упершыню альтэрнатыўны даклад будзе прадстаўлены ў Камітэце па правах дзіцяці ААН з удзелам праваабарончых арганізацый.
Сесія Камітэта будзе транслявацца анлайн праз сэрвіс вэб-трансляцый пасяджэнняў дамоўных органаў: http://webtv.un.org/meetings-events. Беларусь будзе даваць справаздачу 20 студзеня з 17.00 да 20.00 і 21 студзеня з 12.00 да 17.00 па мінскім часе.
Даклад падрыхтавалі восем праваабарончых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў: Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча), РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", ПЦ "Вясна", "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы», Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва «Forb»",«Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Леванія», «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», "Human Constanta".
Усё, што трэба ведаць пра сітуацыю з правамі дзіцяці ў Беларусі
На якія праблемы з правамі дзіцяці ў Беларусі яшчэ звяртаецца ўвага Камітэта па правах дзіцяці ААН?