viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецдакладчыцай ААН па Беларусі

2020 2020-03-04T14:12:52+0300 2020-03-04T14:23:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/23-img_2458-anais-marin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні. Да сустрэчы далучыліся міжнародныя партнёры, у тым ліку Спецыяльная дакладчыца ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, Фонд дамоў правоў чалавека, Хельсінкскі фонд па правах чалавека, FIDH I CRD. Пра гэта піша humanrightshouse.org.

Беларускі дом правоў чалавека ладзіць такія сустрэчы на пачатку кожнага году, каб спрыяць падтрымцы і развіццю праваабарончай супольнасці Беларусі.

Удзельнікі абмеркавалі планы і прыярытэты, выклікі, пагрозы, а таксама супольныя дзеянні. Усе пагадзіліся, што прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ўвосень, – галоўная падзея і пагроза для грамадзянскай супольнасці Беларусі сёлета, бо наступствы электаральных перыядаў, як і масштабы магчымых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека, заўжды непрадказальныя. Магчыма, грамадзянскай супольнасці ў Беларусі спатрэбіцца міжнародная салідарная дапамога ў перыяд выбараў у 2020 годзе.

Спецыяльная дакладчыца ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын расказала пра сваю працу ў рамках мандата. Таксама яна прапанавала праваабарончай супольнасці дасылаць ёй інфармацыю для будучага даклада па наступных тэмах: здароўе ў месцах несвабоды; дыскрымінацыя ЛГБТ; дыскрымінацыя прадстаўнікоў народнасці рома; ціск на незалежныя прафсаюзы; ЛТП.

Анаіс Марын таксама расказала аб нядаўна падтыхтаваным ёй дакладзе аб непаўнагадовых, асуджаных па “наркатычным” артыкуле 328, які быў падтыхтаваны разам з рабочай групай па адвольных затрыманнях і іншымі спецыяльнымі працэдурамі ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства