viasna on patreon

Актывістка Навумава шукае абароны ў КПЧ ААН

2020 2020-03-23T08:02:09+0300 2020-03-23T08:02:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naumava-maia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мая Наумава. Фота: ПЦ "Вясна".

Мая Наумава. Фота: ПЦ "Вясна".

Мінская актывістка Мая Навумава 21 сакавіка звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй, паведамляе "Гомельская Вясна".

У снежні мінулага года суддзя Першамайскага раёна Мінска Ганна Ігнацьева двойчы выпісала ёй максімальныя штрафы па 50 базавых на агульную суму 2625 руб. за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстных акцыях.

Жанчына лічыць, што беларускія ўлады двойчы парушылі яе права на мірныя сходы і выказванне меркавання, а прысуджаныя ёй штрафы перавышаюць памер сярэднямесячнай заработнай платы па краіне ў цэлым.

«Нават калі я прыняла ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, суд быў абавязаны ацэніць мае дзеянні зыходзячы ў першую чаргу з міжнародных абавязацельстваў нашай краіны ў галіне правоў чалавека, а менавіта, даказаць прапарцыйнасць і мэтазгоднасць уведзеных на мае правы абмежаванняў», - заяўляе Мая Навумава.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які вядзе справу актывісткі на міжнародным узроўні, адзначае, што менавіта на дзяржаве кожны раз ляжыць абавязак даказаць, для дасягнення якой мэты яно мае на грамадзян. Да таго часу, пакуль любога роду сход, няхай нават і несанкцыянаванае, праходзіць мірна, улада наогул не мае права ў яго ўмешвацца.

"Галоўнай праблемай нашай краіны сёння з'яўляецца поўнае ігнараванне з боку судовай улады асноўных правоў чалавека. Кейс Навумавай найбольш яскрава пацвярджае мае словы, суддзі смела бяруць на сябе адказнасць не толькі за парушэнне міжнароднага права, але нават уласнага закона, як у дадзеным выпадку», - падкрэсліў юрыст.

Мая Навумава просіць Камітэт ААН ўсталяваць факт парушэння яе правоў на мірныя сходы і выказванне меркавання. Яна таксама просіць абавязаць беларускі ўрад прывесці нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах і практыку яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Нагадаем, гэта не першая скарга актывісткі на міжнародным узроўні. У цяперашні час у Камітэце ААН па правах чалавека на разглядзе знаходзіцца яе скарга на пераслед за стыхійны мітынг, які прайшоў пасля абвяшчэння прысуду па справе лідэраў прафсаюза РЭП ля будынка Дома правасуддзя ў Мінску. Тады Навумава разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, іншыя ўдзельнікі трымалі сцягі прафсаюза РЭП і "Еўрапейскай Беларусі". Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад'ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных мітынгоўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства