viasna on patreon

Андрэй Палуда пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Гэта датычыцца кожнага з нас! 

2020 2020-04-14T08:40:05+0300 2020-04-14T09:02:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paluda_2019_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Праваабаронца перакананы, што салідарнасць – мацней за любыя рэпрэсіі.

“Размова ідзе пра падтрымку чалавека, які выказаў сваю пазіцыю і меркаванне, словам альбо дзеяннем, і пасля гэтага аказаўся паміж молатам і кавалдай, пад ціскам рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыны, вельмі часта сам-насам, адзін, – каментуе Андрэй Палуда. – Ну а дзяржава спадзяецца, што адзін ў полі не ваяр, і праз рэпрэсіі яна зможа прымусіць чалавека замоўкнуць і адступіць. А яшчэ, як сведчыць практыка, ды і сітуацыя з Лізаветай Пракопчык, дзяржава рэагуе такім чынам на вельмі рэзанансныя, актуальныя і грамадска значныя праблемы, які датычыцца амаль што кожнага з нас. Сітуацыя з распаўсюдам каронавірусу вельмі яскрава і наглядна паказвае праблемныя месцы з правамі чалавека у нашай краіне. І як прыклад – немагчымасць рэалізаваць права на доступ да інфармацыі, права на ахову здароўя і г.д."

"Я падпісаў сам і заклікаю падпісаць петыцыю ў падтрымку Лізаветы Пракопчык. Памятайце гэта датычыцца кожнага з нас”, –  заклікае праавабаронца.

Студэнтку 4-га курсу Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Лізавету Пракопчык адлічылі за пропускі заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага карантыну). Адміністрацыя ўніверсітэта не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама cтудэнтка з гэтым не згодная.

Па словах Пракопчык, пад час пандэміі COVID-19 яна перастала наведваць заняткі ў сувязі з парушэннем, на яе думку, права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу, гарантуемага любому студэнту згодна дзеючага Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Правілаў унутранага распарадку МДЛУ. Пропускі заняткаў сталі падставай для вынясення ёй спагнання, а затым і адлічэння з МДЛУ.

Выкажы пазіцыю, падпішы зварот за аднаўленне на вучобе студэнткі!

Патрабуем аднавіць Лізавету Пракопчык ў якасці студэнткі 4 курса дзённай вочнай формы навучання факультэта нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ).

Праваабаронцы "Вясны" таксама апавясцілі Спецыяльную дакладчыцу ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын аб сітуацыі з выключэннем студэнткі 4-га курса Лізаветы Пракопчык з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства