Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі Дакумент
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама да шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў па пытанні прыняцця тэрміновых мер па бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і просьбай ініцыяваць усе магчымыя мерапрыемствы для маніторынгу сітуацыі.
У звароце праваабаронцаў закранаецца бягучая інфармацыя па наступных ключавых пазіцыях:
- Ужыванне гвалту і жорсткага абыходжання;
- права на справядлівы суд;
- сітуацыя з становішчам журналістаў;
- сітуацыя з становішчам праваабаронцаў;
- доступ да інфармацыі;
- становішча з замежнымі грамадзянамі.
Праваабаронцы просяць Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецдакладчыкаў звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых міжнародна-прававых дакументах, у першую чаргу, спыніць ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, у тым ліку выкарыстанне траўмуючых сродкаў – святло-шумавых гранат, гумовых куляў і іншага зброі.
Таксама прапануецца задзейнічаць усе магчымыя інструменты маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Адначасова праваабаронцы інфармуюць, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамленні, якія тычацца асобных парушэнняў правоў чалавека.
Зварот на дадзены момант падпісалі РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Праваабарончы цэнтр "Вясна", Human Constanta, РГА "Прававая ініцыятыва", ГА" Беларуская асацыяцыя журналістаў", Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, ініцыятыўная група "Ідэнтычнасць і права", Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава.
Ніжэй падаецца поўны тэкст Звароту на рускай мове.