viasna on patreon

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных

2020 2020-08-15T00:33:46+0300 2020-08-15T00:33:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazana-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іаана Казана-Вішнявецкі. Фота: belapan.by

Іаана Казана-Вішнявецкі. Фота: belapan.by

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня, а таксама пасля вызвалення вялікай колькасці зняволеных ноччу 13 жніўня. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААН у Беларусі.

"Катаванні і іншыя формы жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання абсалютна забароненыя і для іх не можа быць ніякіх апраўданняў. Мы вітаем вызваленне вялікай колькасці людзей з-пад варты ўчорашняй ноччу, аднак сведчанні былых зняволеных аб абыходжанні, якому яны падвяргаліся падчас утрымання пад вартай, выклікаюць глыбокую занепакоенасць. Калі гэтыя паведамленні пацвердзяцца, то яны сведчаць аб сістэмных праблемах ва ўпраўленні месцамі ўтрымання пад вартай і наглядзе за імі ў Беларусі", — паведаміла Іаана Казана-Вішнявецкі.

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі звярнулася з просьбай аб арганізацыі тэрміновай сустрэчы з міністрам унутраных спраў для абмеркавання пытанняў правоў чалавека, у прыватнасці, абыходжання з асобамі, якія знаходзяцца ў месцах утрымання пад вартай, ажыццяўлення свабоды мірных сходаў у Беларусі, а таксама з мэтай прапанаваць неабходную дапамогу з боку сістэмы ААН. Яна таксама папрасіла забяспечыць доступ супрацоўнікаў ААН у два цэнтры ўтрымання пад вартай у Мінску з мэтай азнаямлення з умовамі ўтрымання.

Пастаянны каардынатар ААН заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення любых выпадкаў катаванняў і іншых формаў жорсткага абыходжання са зняволенымі. Акрамя таго, яна заклікала ўлады забяспечыць аказанне зняволеным, а таксама асобам, вызваленым з-пад варты, належнай медыцынскай дапамогі, уключаючы рэабілітацыю і дапамогу псіхолагаў. У адпаведных выпадках такая дапамога павінна аказвацца з улікам асаблівых патрэбаў дзяцей і маладых людзей, якія сталі ахвярамі катаванняў і іншых формаў жорсткага абыходжання, або якія сталі сведкамі гвалту.

"Паколькі мы атрымліваем усё больш паведамленняў аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання, будзе важна пры магчымасці забяспечыць іх належнае дакументальнае пацверджанне з мэтай правядзення аператыўнага, стараннага і бесстаронняга расследавання гэтых дзеянняў і прыцягнення вінаватых да адказнасці ў будучыні. У сувязі з гэтым вельмі важна забяспечыць своечасовае выкананне медыцынскага агляду, а таксама важную працу па зборы інфармацыі аб дадзеных выпадках з боку праваабарончых арганізацый", — паведаміла Іаана Казана-Вішнявецкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства