viasna on patreon

ААН зноў заклікае беларускія ўлады правесці расследаванне па фактам катаванняў

2020 2020-08-22T11:58:19+0300 2020-08-22T12:04:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/oon2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання, піша "Радыё Свабода".

«Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаванняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстаронняга расследавання ўсіх сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.

21 жніўня афіцыйны прадстаўнік упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Тросель заявіў, што падчас пратэстаў у Беларусі загінулі чатыры чалавекі, лёс яшчэ васьмі невядомы.

«Працягваюць з'яўляцца паведамленні аб шырокамаштабных катаваннях і жорсткім абыходжанні з затрыманымі, у тым ліку з журналістамі, і асабліва з дзецьмі, што выклікае трывогу. Мы занепакоеныя тым, што, як паведамляецца, на сённяшні дзень не было зроблена ніякіх дзеянняў па расследаванні гэтых паведамленняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці», – гаворыцца ў заяве.

Ліз Трасэль таксама заклікала беларускія ўлады перагледзець сваю пазыцыю па супрацоўніцтве з Спецыяльным дакладчыкам ААН па Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства