У Жэневе адбудуцца тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/99508
2020
2020-09-14T13:21:54+0300
2020-09-14T13:21:54+0300
2020-09-14T13:21:55+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/hrc-un.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая ў гэтыя дні праходзіць у Жэневе, прынятае рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня.
“47 дзяржаў-членаў СПЧ прынялі рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня 2020 года. Рашэнне было прынята 25 галасамі "за", 20 тых, хто ўстрымаўся і 2 супраць. Гэта будзе 5-е тэрміновае абмеркаванне, праведзенае Саветам, і 2-е рашэнне, прынятае галасаваннем,” – паведамляецца на афіцыйнай старонцы сакратарыята арганізацыі ў твітэры.