Навіны на тэму: відэа
27.03.2012 Сяргей Нягацін: "Я іду правільным шляхам" (відэа)
Актывіст Партыі БНФ Сяргей Нягацін распавядае аб тым, як супрацоўнікі ЖЭУ і міліцыі дапамаглі яму выканаць рашэнне суду.
27.03.2012 Грамадзянін і Канстытуцыя (відэа)
Эксперты Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў канстатуюць, што Канстытуцыйны суд краіны не зацікаўлены ў абароне правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.
25.03.2012 "Мы пакінем след" (відэа)
Валярына Кустава чытае свой верш САЦ'ЯГРАХА*(канцэпцыя негвалтоўнага супраціву). Сац'яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі -- канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.
25.03.2012 25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - вольная і незалежная дзяржава. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.
24.03.2012 У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)
24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), аднак каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны РУУсы (хлопцы) сталіцы. Асноўную частку пасля дачы тлумачэнняў вызвалілі, але ў дачыненні да 13 чалавек усё ж былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Да суду ўсе яны змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, сярод затрыманых дзяўчына Алена Дубовік. Ігар Трухановіч быў збіты, яму выклікалі "хуткую".
23.03.2012 Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)
Ад свайго былога працадаўцы ён хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення. Паўлоўскі адзначае, што гэта дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Агулам сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.
20.03.2012 Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)
Шматдзетнай маці Станіславе Рагоўскай ў Барысаўскім райвыканкаме не раз абяцалі, што дадуць сацыяльнае жыллё ў сувязі з цяжкім становішчам. Абяцанні так і засталіся абяцаннямі.
19.03.2012 Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)
Пад час казаньня на нядзельнай літургіі 18 сакавіка ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі.
17.03.2012 Віктар Сазонаў: Грамадства павінна раздзяляць адказнасць кожнага грамадзяніна (відэа)
"Смяротную кару на сённяшні момант прымяняюць выключна для таго, каб замесці сляды злачынства іншых людзей", - лічыць праваабаронца Віктар Сазонаў.
17.03.2012 Алег Гулак: Грамадства змывае з сябе іх кроўю віну за тое, што адбываецца ў самім грамадстве (відэа)
На думку старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алега Гулака, "смяротнае пакаранне -- гэта прынясення ахвяры". Грамадства такім чынам здымае з сябе адказнасць за тое, што выхавала злачынцу. Фрагмент дыскусіі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
17.03.2012 Святлана Жук: Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? (відэа)
Маці расстралянага Андрэя Жука, Святлана Жук, гаворыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
14.03.2012 Трэба ратаваць жыццё Сяргея Каваленкі (відэа)
Актывісты грамадзянскай супольнасьці Віцебску абмеркавалі сітуацыю, што склалася вакол сітуацыі з Сяргеем Каваленкам, асуджаным да 2-х гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў мінскім турэмным шпіталі і па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Што рабіць, каб дамагчыся спынення галадоўкі?...
10.03.2012 Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)
Супрацоўнікі цэнтру, праваабаронцы з Гомеля Васіль Палякоў і Леанід Судаленка заклікаюць больш актыўна бараніць свае правы.
10.03.2012 Віктар Парфёненка: Адбываецца сярэднявечнае інквізітарскае цкаванне ўсіх людзей з альтэрнатыўнай думкай (відэа)
Гарадзенскі журналіст Беларускага Радыё Рацыя Віктар Парфёненка апавядае пра пераслед з боку пракуратуры за ягоную прафесійную дзейнасць. 21 лютага ён быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі, а менавіта за супрацоўніцтва з Радыё Рацыяй. Між тым тры гады запар журналіст падаваў паперы на атрыманне такой рэгістрацыі, аднак кожны раз яму адмаўлялі ў гэтым праве.
08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)
К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.