Навіны на тэму: выбары-2018

Магілёў: ​​назіральнікам ад АГП адпомсцілі за выкрыццё карусельшчыкаў

18.02.2018 Магілёў: ​​назіральнікам ад АГП адпомсцілі за выкрыццё карусельшчыкаў

У Магілёўскай сярэдняй школе № 17 ўчастковыя камісіі №153 і 154 выдалілі назіральнікаў ад АГП Уладзіміра Грышанава і Аляксандра Царука за вядзенне відэаздымкі на ўчастку і размяшчэнне яе ў сацыяльных сетках.

Слова за Генпракуратурай: сябрам выбарчых камісій ад “Справядлівага свету” не дазваляюць знаёміцца з дакументамі

18.02.2018 Слова за Генпракуратурай: сябрам выбарчых камісій ад “Справядлівага свету” не дазваляюць знаёміцца з дакументамі

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін звярнуўся са скаргамі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і ЦВК па прычыне фальсіфікацыі яўкі выбаршчыкаў на выбарчым участку  №11 г. Рагачова і спробах запалохаць сябраў камісіі ад партыі.

Берасце: Правядзенне выбараў праходзіць таемна ад грамадзкасці

18.02.2018 Берасце: Правядзенне выбараў праходзіць таемна ад грамадзкасці

Берасцейскі азіральнік Уладзімір Вялічкін звярнуўся 17 студзеня да сакратара УВК 75 Алы Дмітрук з просьбай прадаставіць яму пратаколы аб датэрміновым галасаванні.

Жодзіна: блытаніна з афармленнем пратаколаў і завышэнне яўкі выбаршчыкаў

18.02.2018 Жодзіна: блытаніна з афармленнем пратаколаў і завышэнне яўкі выбаршчыкаў

Незалежны назіральнік ў Жодзіна Аляксей Лапіцкі сведчыць пра парушэнні  нормаў Выбарчага кодэксу пры складанні штодзённых пратаколаў датэрміновага галасавання, якія павінны адлюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасавання, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.

Назіральніца падала скаргу па прычыне няправільнага афармлення пратаколаў

18.02.2018 Назіральніца падала скаргу па прычыне няправільнага афармлення пратаколаў

Парушэнне выявілася ў тым, што ў слупку, дзе пазначаецца ў пратаколе колькасць выбарчшыкаў, якія атрымалі бюлютэні для галасавання, указана колькасць выдадзеных бюлютэняў агулам за два дні: за 13 і за 14 лютага.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы

17.02.2018 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы

Прэс-канферэнцыя арганізатараў грамадскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання адбудзецца 19 лютага ў 11-00.  Месца правядзення: «Прэс Клуб Беларусь».

96,4% - яўка на выбарчым участку ў "Студэнцкай вёсцы" Мінска

17.02.2018 96,4% - яўка на выбарчым участку ў "Студэнцкай вёсцы" Мінска

Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%. На суседнім участку №36 - 74,1%.

Скаргу на прымус студэнтаў да галасавання Ярмошына назвала “неабгрунтаванай”. Студэнты ж працягваюць скардзіцца

17.02.2018 Скаргу на прымус студэнтаў да галасавання Ярмошына назвала “неабгрунтаванай”. Студэнты ж працягваюць скардзіцца

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына настойвае, што адміністрацыі вну “заклікаюць” студэнтаў да датэрміновага галасаванне і гэта не з’яўляецца парушэннем ВК. Тым часам самі студэнты паведамляюць пра шэраг пагрозлівых мераў, якія ўжываюцца да іх падчас выбараў.

Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

17.02.2018 Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Наваполацк: працоўных “Нафтана” прымусілі галасаваць пад пагрозай звальнення

17.02.2018 Наваполацк: працоўных “Нафтана” прымусілі галасаваць пад пагрозай звальнення

Працоўныя заводаў "Нафтан" і "Палімір" 16 лютага працавалі толькі да абеду, бо ў другой палове дня ім пад пагрозай звальнення было загадана прагаласаваць датэрмінова. Гендырэктар ААТ "Нафтан", які балатуецца ў аблсавет, зацікаўлены ў "прыгожых" выніках выбараў па сваёй акрузе.

Фотафакт: Выбарчы ўчастак у Магілёве пламбіруюць ... скотчам

17.02.2018 Фотафакт: Выбарчы ўчастак у Магілёве пламбіруюць ... скотчам

Адзін з чытачоў mspring.online даслаў фота апячатаных дзвярэй аднаго з выбарчых участкаў Магілёва. Як правіла, дзверы пламбір пры дапамозе пластыліну або сургуча і друку. Аднак камісія ўчастка № 74 у Магілёве паступіла прасцей і заклеіў дзверы скотчам.

Паўсюдны прымус і вяртанне “каруселяў”. Як прайшлі першыя дні датэрміновага галасавання

16.02.2018 Паўсюдны прымус і вяртанне “каруселяў”. Як прайшлі першыя дні датэрміновага галасавання

За першыя тры дні датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксавалі шматлікія парушэнні. У асноўным гэта факты прымусу да удзелу ў галасаванні, а таксама выбарчыя “каруселі”.

“Дэпутата ад алкаголікаў” абяруць пацыенты ЛПП на безальтэрнатыўнай аснове

16.02.2018 “Дэпутата ад алкаголікаў” абяруць пацыенты ЛПП на безальтэрнатыўнай аснове

У Беларусі існуе асаблівая катэгорыя выбаршчыкаў, якая, згодна з заканадаўствам, удзельнічае ў галасаванні не па месцы свайго жыхарства, а па месцы адбыцця пакарання.

Гарадзеншчына: дэмакраты агітавалі праз пікеты, праўладныя – на сустрэчах у дзяржустановах

16.02.2018 Гарадзеншчына: дэмакраты агітавалі праз пікеты, праўладныя – на сустрэчах у дзяржустановах

Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з Гродна Раман Юргель падвёў вынікі этапу агітацыі кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы па Гарадзеншчыне.

Чаму ЦВК, які дэкларуе “празрыстаць” выбарчых працэсаў, засакрэціў ўзоры спісу выбаршчыкаў?

16.02.2018 Чаму ЦВК, які дэкларуе “празрыстаць” выбарчых працэсаў, засакрэціў ўзоры спісу выбаршчыкаў?

Выбаршчыкі аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна пад час датэміновага галасавання сутыкнуліся з не зусім зразумелай сітуацыяй пры выдачы ім бюлютэняў для галасавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства