Навіны на тэму: выбары-2019
21.10.2019 Прамежкавыя вынікі назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: запрашаем на прэс-канферэнцыю!
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, адбудзецца ў аўторак 22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”.
21.10.2019 Праўладныя кандыдаткі пачынаюць агітацыйную кампанію першымі
На стэндзе каля ўваходу ў будынак адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска 21 кастрычніка з’явіліся агітацыйныя матэрыялы з інфармацыяй пра праўладных кандыдатаў па трох з 4 выбарчых акругаў Фрунзенскага раёна
21.10.2019 Выступы кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачынаюцца ў Беларусі
Ад панядзелка 21 кастрычніка пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па тэлебачанні і радыё, паведамляе БЕЛТА.
21.10.2019 У Гомелі прайшоў першы агітацыйны пікет
20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Гомельскай–Савецкай выбарчай акрузе №34 Таццяна Канеўская правяла ў горадзе агітацыйны пікет. На мерапрыемстве прысутнічаў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка.
20.10.2019 Прапагандысцкія групы ездзяць па раёнах Гарадзеншчыны і распавядаюць пра важнасць выбараў
З утварэннем выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, утварылі і адмысловую абласную інфармацыйна-прапагандысцкую групу. На яе чале стала Алена Юргель, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Актыўная дзейнасць гэтай групы неяк дзіўна супала з днём рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
20.10.2019 У Пружанскай выбарчай акрузе зарэгістравалі ўсіх прэтэндэнтаў
У Пружанскай выбарчай акрузе №9 кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сталі ўсе сямёра прэтэндэнтаў.
19.10.2019 У Смаргоні з пяці прэтэндэнтаў зарэгістраваны кандыдатамі чатыры
У Смаргоні акруговая камісія №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў правяла пасяджэнне, на якім абвесцілі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў.
19.10.2019 АВК зацвярджае тэкст бюлетэняў, не дачакаўшыся рашэнняў па скаргах
Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 18 кастрычніка пачала прыём копій пакетаў дакументаў зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты і асобаў, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі, з 14 акруговых выбарчых камісій вобласці.
18.10.2019 Хто ў Беларусі можа стаць дэпутатам? Лічбы
Цэнтральная выбарчая камісія скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.
18.10.2019 У перадвыбарнай гонцы засталося 10 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»
На сайце «Еўрапейскай Беларусі» з'явілася інфармацыя аб зарэгістраваных вылучэнцаў ад арганізацыі, а таксама пра тых, для каго перадвыбарчая кампанія скончылася.
18.10.2019 Нечакана дабразычліва і лаяльна. У Гародні прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
17-га кастрычніка акруговыя выбарчыя камісіі Гародні сабраліся на пасяджэнні з мэтай рэгістрацыі, ці адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў.
18.10.2019 14 з 25 – столькі кандыдатаў «Гавары праўду» было зарэгістравана
Як паведамляе «Гавары праўду», 14 актывістаў руху было зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
18.10.2019 Адзінага зарэгістраванага кандыдатам праціўніка завода АКБ травяць у дзяржаўных СМІ
Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў парламент па чатырох акругах Брэста, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Гэта Аляксандар Кабанаў (блогер і сябра АГП), праваабаронца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч.
18.10.2019 Ніхто з Руху "За Свабоду" не стаў кандыдатам у Мінску
Дзесяць прэтэндэнтаў у кандыдаты падалі свае дакументы ў Мінску. І ні адзін з іх не быў зарэгістраваны, паведамляецца на сайце Руха.
18.10.2019 Камісія №20 “забракавала” двух прэтэндэнтаў: Наталля Шарыпа – па-за гульнёй
Віцебскую актывістку “Матчынага руху 328” Наталлю Шарыпу не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. За бортам выбарчай кампаніі апынуўся і сацыял-дэмакрат Алег Філеня.