Навіны на тэму: выбары-2020

Таболіч: Я здымаю сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі

19.06.2020 Таболіч: Я здымаю сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі

Услед за лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегам Гайдукевічам і Наталляй Кісель, пра намер зняць сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі заявіў і Алесь Таболіч.

Кіраўніца Еўракамісіі заклікала забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта ў Беларусі

19.06.2020 Кіраўніца Еўракамісіі заклікала забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта ў Беларусі

Усіх затрыманых без дастатковых падстаў беларускіх палітычных актывістаў варта адпусціць на волю. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Нават пад градам, да "Незалежнасці" і ноччу. Пікет салідарнасці ў Мінску

18.06.2020 Нават пад градам, да "Незалежнасці" і ноччу. Пікет салідарнасці ў Мінску

У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты арганізавалі каля Белдзяржфілармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў ці так называемы "Пікет салідарнасці".

Віктар Бабарыка і яго сын затрыманыя. Яны ў СІЗА КДБ

18.06.2020 Віктар Бабарыка і яго сын затрыманыя. Яны ў СІЗА КДБ

Вылучэнец у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка і кіраўнік ягонага штаба Эдуард Бабарыка раніцай 18 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь, паведамілі ў штабе Бабарыка, піша TUT.BY.

"Арышт выбарчага фонду з'яўляецца адвольным выкарыстаннем карнага інструментарыя"

18.06.2020 "Арышт выбарчага фонду з'яўляецца адвольным выкарыстаннем карнага інструментарыя"

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні і нормы заканадаўства на прадмет таго, у якіх выпадках можа быць арыштаваны выбарчы фонд, якія павінны быць для гэтай падставы і якія наступствы могуць наступіць для асобы, якая вылучаецца кандыдатам і зарэгістравана такім. 

Упершыню ў гісторыі Беларусі. Як праводзіць выбары, калі рахунак кандыдата заблакаваны

18.06.2020 Упершыню ў гісторыі Беларусі. Як праводзіць выбары, калі рахунак кандыдата заблакаваны

17 чэрвеня стала вядома, што рахунак выбарчага фонду Віктара Бабарыкі заблакаваны. Свабода разабралася, хто мог прыняць такое рашэнне і што з гэтым можна зрабіць.

Збор подпісаў у Маладзечне сканчваецца з размахам

18.06.2020 Збор подпісаў у Маладзечне сканчваецца з размахам

Як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Эдуард Баланчук, 17 чэрвеня ў Маладзечне адбыўся масавы збор подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Каардынатара Ціханоўскай выклікаюць у ДАІ у апошні дзень здачы подпісаў

18.06.2020 Каардынатара Ціханоўскай выклікаюць у ДАІ у апошні дзень здачы подпісаў

Каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінскай вобласці Віталя Кандраценку выклікаюць 19 чэрвеня ў ДАІ Горацкага раёна для складання пратаколу па артыкулу 24.4 КаАП (Загадзя ілжывыя тлумачэнне або заява).

Арыштаваны выбарчы фонд Віктара Бабарыкі

17.06.2020 Арыштаваны выбарчы фонд Віктара Бабарыкі

Рахунак вылучэнца Віктара Бабарыкі, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны — арыштаваныя расходныя аперацыі па рахунку. Пра гэта яго штабу стала вядома 17 чэрвеня.

Пасля скаргі назіральніка інфармацыю пра працу “Белай Русі” у рэжыме перадвыбарчага штабу выдалілі з афіцыйных сайтаў

17.06.2020 Пасля скаргі назіральніка інфармацыю пра працу “Белай Русі” у рэжыме перадвыбарчага штабу выдалілі з афіцыйных сайтаў

Назіральнік з Магілёва Барыс Бухель заўважыў, што на пачатку чэрвеня на сайтах абл-, гар- і райвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў рубрыцы “Выбары-2020” змешчаная інфармацыя пад аднолькавай назвай “Грамадская прыёмная арганізацыі РГА "Белая Русь" вядзе працу ў рэжыме перадвыбарчага штабу”.

Дзірк Шубель занепакоены дзеяннямі супраць Бабарыка і спадзяецца, што органы расследуюць пагрозы ў адрас Ціханоўскай

17.06.2020 Дзірк Шубель занепакоены дзеяннямі супраць Бабарыка і спадзяецца, што органы расследуюць пагрозы ў адрас Ціханоўскай

Вельмі важна, каб улады Беларусі забяспечылі ўмовы, у якіх было б магчыма канструктыўнае і канкурэнтнае палітычнае суперніцтва. Такое меркаванне ў каментары TUT.BY выказаў пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель.

Зваршчык з БелАЭС распавёў пра выкарыстанне там адмінрэсурса і паскардзіўся ў ЦВК на Лукашэнку

16.06.2020 Зваршчык з БелАЭС распавёў пра выкарыстанне там адмінрэсурса і паскардзіўся ў ЦВК на Лукашэнку

У Гродне падчас чарговага пікету на Савецкай плошчы па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў да назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Рамана Юргеля звярнуўся мужчына, які распавёў пра парушэнне выбарчага заканадаўства.

Людзі з інваліднасцю абмежаваныя ў выбарчых правах? Пазіцыя ЦВК і праваабаронцы

16.06.2020 Людзі з інваліднасцю абмежаваныя ў выбарчых правах? Пазіцыя ЦВК і праваабаронцы

Каардынатарка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінску Вольга Паўлава распавяла, што пры зборы подпісаў на пікетах яны сутыкнуліся з тым, што ў людзей з інваліднасцю, якія фізічна не могуць патрапіць на пікеты, па сутнасці, адсутнічае магчымасць пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдатаў.

"Няма чаго там стаяць". На радзіме Лукашэнкі не далі збіраць подпісы старшыні руху "За свабоду"

16.06.2020 "Няма чаго там стаяць". На радзіме Лукашэнкі не далі збіраць подпісы старшыні руху "За свабоду"

16 чэрвеня старшыня руху "За свабоду" і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы прыехаў на радзіму Аляксандра Лукашэнкі з выбарчым пікетам.

За відэа збору подпісаў за Лукашэнку мужчыну вымусілі звольніцца з працы

16.06.2020 За відэа збору подпісаў за Лукашэнку мужчыну вымусілі звольніцца з працы

Адзін з працаўнікоў ААТ “Отар” зняў відэа, як у працоўны час на прадпрыемстве збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства