Навіны на тэму: выбары-2020
08.08.2020 У Мінску затрымалі і хутка адпусцілі Марыю Калеснікаву
У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода".
08.08.2020 Начальніцу штаба Ціханоўскай адправілі ў ЦІП. Выбары пройдуць без яе
Як паведамляе tut.by, затрыманую сёння ў другой палове дня начальніцу штаба кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
08.08.2020 Каля 30 чалавек за дзень. Пераслед назіральнікаў працягваецца
У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі.
08.08.2020 Назіральніца выявіла на ўчастку дзве неапячатанныя дзверы — яе пазбавілі акрэдытацыі
У Мінску на ўчастку №25 Цэнтральнага раёна назіральнікі выявілі, акрамя асноўнай, яшчэ дзве недрукаваныя дзверы, якія вядуць на ўчастак. Але замест таго, каб разабрацца ў гэтай сітуацыі і вырашыць праблему, участковая камісія пазбавіла назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Кацярыну Клёц акрэдытацыі.
08.08.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
08.08.2020 Шторкі знятыя для бесперапыннай цыркуляцыі паветра ў кабінах для галасавання
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сафія Чупрына звярнулася ў выбрачую камісію №40 Ленінскага раёна г. Магілева з заявай аб тым, што на кабінах для галасавання адсутнічаюць шторкі.
08.08.2020 На мяжы з Беларуссю расейскія памежнікі затрымалі трох назіральнікаў, якія ехалі ў Менск
Сёння каля 7 гадзіны раніцы ў Себежскім раён Пскоўскай вобласьці Расеі былі затрыманыя актывісты апазіцыйнай да расейскіх уладаў арганізацыі «Адкрытая Расея».
08.08.2020 Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі: у ААН адсочваюць сітуацыю з правамі чалавека
У арганізацыі Аб'яднаных нацый няма мандата па назіранні за выбарамі ў Беларусі, аднак у ААН "з заклапочанасцю сочаць за сітуацыяй з пункту гледжання захавання правоў чалавека" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваны на 9 жніўня.
08.08.2020 У сеціва трапіў запіс «трэніроўкі» падліку галасоў сябрамі камісіі
Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў.
08.08.2020 Чатыры дні датэрміновага галасавання: такога не было ніколі
За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі выбарчыя ўчасткі наведала небывалая раней колькасць грамадзян - 32.24% ад усіх выбарцаў.
08.08.2020 Алег Гулак пра тое, як фальсіфікуюць выбары у Беларусі
Доўгі досвед незалежнага назірання за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі дае падставы актывістам і праваабаронцам сумнявацца ў сумленнасці выбараў у краіне.
07.08.2020 "Паступілі скаргі на незалежных назіральнікаў ад назіральнікаў з першай пяцёркі"
Незалежная назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавяла, як яе не дапусцілі да назірання, пра парушэнні на ўчастку і пагрозы выправадзіць з участка з дапамогай міліцыі.
07.08.2020 Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH, праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў.
07.08.2020 “Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах”
Сумесная заява міністраў замежных спраў краін “Веймарскага трохвугольніка” перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
07.08.2020 Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.