Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
27.08.2019 Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі не за гарамі?
Беларусь і Савет Еўропы распрацуюць дарожную карту па адмене смяротнага пакарання. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўніца аддзела каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і захаванні законнасці СЕ Таццяна Тэрмачыч перад пачаткам канферэнцыі «Грамадская думка і смяротнае пакаранне» 27 жніўня ў Мінску.
12.08.2019 Мінюст адказаў Анісім наконт адмены смяротнага пакарання
На старонцы ў Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім размясціла адказ ад Міністэрства юстыцыі на пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.
09.08.2019 Сястра віцебскага смяротніка: “Я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне”
Сястра Віктара Паўлава распавяла праваабаронцам “Вясны”, што збіраецца змагацца за яго жыццё. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала яго ў віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.
05.08.2019 У Стаўрах адбыўся летні фэст супраць смяротнага пакарання
Летні фэст супраць смяротнага пакарання адбыўся 4 жніўня ў вёсцы Стаўры пад Воршай.
31.07.2019 У Еўразвязе асудзілі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі
У Еўразвязе зноў нагадалі, што змякчэнне пакінутых смяротных прысудаў і ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне былі б пазітыўным першым крокам да яе адмены.
31.07.2019 Праваабаронца: Дзяржава ня мае маральнага права забіваць людзей
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік лічыць, што хоць следства, пракуратура і суд дзейнічалі ў рамках дзеючага ў Беларусі заканадаўства, але дзяржава ня мае маральнага права забіваць людзей.
30.07.2019 У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд
Як стала вядома праваабаронцам, 30 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд - Віктару Паўлаву, якога абвінавачвалі ў забойстве дзьвюх пенсіянерак.
19.07.2019 Дэпутатка Алена Анісім прапануе ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала праект закона аб прыпыненні смяротнага пакарання. Праект закона быў дасланы для азнаямлення ў Міністэрства юстыцыі і МУС.
10.07.2019 У Лондане абмеркавалі беларускую праблему смяротнага пакарання
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання больш за 40 гадоў.
10.07.2019 Андрэй Палуда: Адмена смяротнай кары патрэбна ў першую чаргу не нашай дзяржаве, а кожнаму беларусу асабіста
"Беларускі партызан" падрыхтаваў вялікае інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны" Андрэем Палудай і знайшоў адказ на пытанне, чаму адмена смяротнага пакарання патрэбна кожнаму беларусу.
09.07.2019 У Віцебскім аблсудзе працягваецца працэс, на якім могуць вынесці смяротны прысуд
У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына.
08.07.2019 Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротнага прысуду
Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
08.07.2019 У Гомелі можа быць вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. У Віцебску таксама
Удзельнік нацыянальнай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да смяротнага пакарання могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расіі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава - Сяргея Дзербянёва.
01.07.2019 Маладэчна: Прэм’ерны паказ фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”
У Маладзечна 30 чэрвеня прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, пасля якога адбылася адмысловая дыскусія.
27.06.2019 Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” пакажуць ў Маладзечне
Дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.