Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
26.02.2019 Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пройдзе ў Брусэлі
З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі (Бельгія) пройдзе 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшая сусветная падзея, прысвечаная адмене смяротнага пакарання.
18.02.2019 Пра смяротнае пакаранне дыскутавалі ў Шклове
Фільм “Гісторыя смяротнага пакараня ў Беларусі”, зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, паглядзелі ды абмеркавалі ў Шклове падчас адкрыцця Літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага.
11.02.2019 Смяротнае пакаранне: чым мы горш за ЗША
Чаму ЗША можна мець смяротнае пакаранне, а Беларусі - не? Пра гэта распавяла ў інтэрв'ю TUT.BY кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Мінску Андрэа Віктарын.
25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў
Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.
23.01.2019 Ад прысуду да выканання: чаму так хутка забіваюць у Беларусі?
У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», якая ў студзені адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці, было праведзенае невялікае расследванне і прааналізаваныя прысуды і прывядзенне іх у выкананне за 10 апошніх год.
14.01.2019 Савет Еўропы і Эўрасаюз заклікаюць Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з новым смяротным прысудам у Беларусі.
10.01.2019 Прысуд Асіповічу: расстрэл, кампенсацыя сваякам, судовыя выдаткі
Тэкст абвінаваўчага прысуду Аляксандру Асіповічу, прызнанаму вінаватым у падвойным забойстве. Прысуд вынес суддзя Магілёўскага абласнога суда Міхаіл Мельнікаў.
09.01.2019 Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць
Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены 9 студзеня ў Бабруйску за забойства дзвюх маладых жанчын пры абцяжарваючых абставінах.
08.01.2019 Пракурор запрасіла смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску
Як паведамляе TUT.BY, у Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве: 20 ліпеня 2018 гадоў ў ваннай кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запрасіла для абвінавачанага - 36-гадовага непрацуючага Аляксандра Асіповіча - вышэйшую меру пакарання.
03.01.2019 Адміністрацыя прэзідэнта: меркаванне беларусаў па пытанні смяротнага пакарання асабліва не змянілася
Як паведамляюць naviny.by, Беларусь «паслядоўна ідзе па шляху абмежавання прымянення» смяротнага пакарання, аднак у краіне не адбылося кардынальных зменаў грамадскай думкі па гэтым пытанні, гаворыцца ў адказе на калектыўны зварот грамадзянаў.
28.12.2018 Зварот Аляксандра Жыльнікава зарэгістраваны ў КПЧ ААН
Камітэт па правах чалавека ААН 24 снежня зарэгістраваў індывідуальны зварот аб парушэнні правоў асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Аляксандра Жыльнікава.
20.12.2018 Amnesty International: Жыльнікаў і Сухарка ў кроку ад расстрэлу
Amnesty International нагадвае, што два прысуджаныя да смерці беларускія вязні — Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка — могуць быць расстраляныя ў любы момант.
13.12.2018 Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротных прысудаў у Рэспубліцы Беларусь
12 снежня эксперты ААН па правах чалавека асудзілі Рэспубліку Беларусь за цыклічнае прымяненне смяротнага пакарання пасля паведамленняў мясцовых СМІ пра тое, што ў краіне былі пакараныя трое чалавек: Аляксей Міхаленя, Сямён Беражной і Ігар Гершанкоў.
06.12.2018 Amnesty International асуджае новыя расстрэлы ў Беларусі
Amnesty International рашуча асуджае нядаўняе прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да двух вязняў у Беларусі.
05.12.2018 Маці Гершанкова збіраецца шукаць сына. Ягоныя рэчы былі адпраўлены з Акцябрскага
Да маці Ігара Гершанкова поштай прыйшлі рэчы сына з адрасамі горада Глуска і г.п. Акцябрскага. У СІЗА№1 ей паведамілі, што "Ігар Гершанкоў выбыў з СІЗА№1 з рэчамі".