Блог Насты Лойкі: Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае
https://spring96.org./be/blogs/lojka/77787
2015
2015-06-11T12:47:27+0300
2015-06-11T12:47:27+0300
2015-06-11T12:47:39+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/politic.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Што агульнага ў палітыкаў і праваабаронцаў?
- Могуць крытыкаваць уладу за парушэньні правоў чалавека. Калі яны робяць гэта на міжнародным узроўні, улада расцэньвае такія выказваньні як “дыскрэдытацыю”;
- Могуць выкарыстоўваць падобныя лёзунгі (“свабоду палітвязьням!”, “рэформу выбарчага заканадаўства!” і г.д.);
- Могуць выходзіць на свае мітынгі-пікеты і раздаваць улёткі людзям;
- Часта даюць камэнтары ў СМІ;
- Хочуць уплываць на грамадзкую думку;
- Часта ўлада абагульняе іх пад палітычным тэрмінам “пятая калёна”;
- Дадайце самі яшчэ штосьці.
Чым жа палітыкі адрозьніваюцца ад праваабаронцаў?
Пачнем з дробных рэчаў:
- Палітыкі пра парушэньні правоў чалавека звычайна кажуць людзям - сваім патэнцыйным выбарцам, а праваабаронцы – самой уладзе, зьвяртаюцца перад усім да яе;
- Палітыкі маюць сваю палітычную праграму, якая можа мяняцца, праваабаронцы ж прытрымліваюцца канцэпцыі правоў чалавека нязьменна;
- Палітыкі праводзяць сэмінары пераважна для сваіх, а праваабаронцы больш працуюць на шырокую асьвету і па вялікім сьпісе пытаньняў;
- Палітыкі абяцаюць не парушаць правы чалавека, калі прыйдуць да ўлады, а праваабаронцы ім ня вераць (вы бачылі хоць адну краіну ў сьвеце, дзе б улада не парушала правы чалавека???).
Ну і асноўнае адрозьненьне – у канчатковай мэце. Асноўная мэта палітыкаў – стаць уладай. І праваабарончая рыторыка выкарыстоўваецца імі дзеля набліжэньня да гэтай мэты.
Асноўная мэта праваабаронцаў – уплываць на дзеючую ўладу, каб яна не парушала ўзятыя на сябе міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека. То бок, выконваць функцыю “шчыта” ў стасунках паміж чалавекам і дзяржавай, уплываць на абодва бакі, рабіць і тых і тых больш гуманнымі і чалавечнымі. І прасьцей гэта рабіць пры зьнешняй палітычнай нейтральнасьці, канешне.
* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў