viasna on patreon

Палітвязня Паўла Пяскова аштрафавалі за вераснёвае шэсце ў Маладзечне

2020 2020-10-16T18:14:54+0300 2020-10-16T18:48:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peskov_sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маладзечанскага раёна 16 кастрычніка судзілі палітвязня Паўла Пяскова паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у вераснёвым шэсці, піша "Рэгіянальная газета".

peskov_sud.jpeg
Палітвязень Павел Пяскоў. Фота: rh.by

Па інфармацыі "Рэгіянальнай газеты" палітвязня этапавалі з жодзінскага ІЧУ ў маладзечанскі ІЧУ 13 кастрычніка. 16 кастрычніка прайшло судовае пасяджэнне праз відэаканферэнцсувязь. Яго прызналі вінаватым па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1 375 беларускіх рублёў).

 Нагадаем, 29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціўленне супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 г. у г. Маладзечна. Павел Пяскоў асуджаны на тры гады і тры месяцы пазбаўлення волі, Уладзіслав Еўсцігнееў — на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хроніка пераследу Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева :

poleshchuk_87.jpg

У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева абвінавачваюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Санкцыя ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, па якім абвінавачваюць маладзечанцаў, прадугледжвае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. У дачыненні да Пяскова і Еўсцігнеева пасля іх трохсутачнага затрымання па гэтай крымінальнай справе былі абраныя меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Крымінальную справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Узяты пад варту маладзечанец, якога судзяць за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет

18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту. Такое рашэнне было ініцыяванае начальнікам Маладзечанскага РАУС праз дзяржабвінаваўцу па прычыне таго, што нібыта Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Беларусі. Паўла Пяскова затрымалі прама ў зале суда.

"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі

На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных. У першы дзень суда Уладзіслаў Еўсцягнееў заявіў, што ён прызнае віну цалкам, а Павел Пяскоў – часткова.

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі

У панядзелак, 28 верасня, у Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцігнеева — на тры гады.

Патрабуем вызваліць з-пад варты палітзняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

Заяўляем аб прызнанні Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева палітычным зняволеным і патрабуем неадкладна вызваліць іх з-пад варты; пераглядзець прынятыя ў дачыненні да іх меры і судовыя рашэнні пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд.

Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства