viasna on patreon

У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека» Фота Відэа Дапоўнена

2020 2020-10-20T18:08:27+0300 2020-10-20T20:11:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/press_adv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" правялі прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека ў Беларусі".

Асноўнымі тэмамі размовы сталі ацэнка рэалізацыі права на абарону і стан інстытута адвакатуры ва ўмовах вострага крызісу з правамі чалавека ў краіне, супрацьдзеянне і перашкоды аказанню прававой дапамогі грамадзянам,  факты ціску і пераследу адвакатаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. У прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак, адвакаты Аляксандр Пыльчанка, Дзмітрый Лаеўскі, Сяргей Зікрацкі. Мадэратарам сустрэчы выступіў сябра Рады ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Адкрываючы мерапрыемства, Валянцін Стэфановіч адзначыў, што ў Беларусі ціск на адвакатаў традыцыйна пачынаецца ў сувязі з крызісам з правамі чалавека, які сёлета адрозніваецца асаблівым маштабам і глыбінёй.

Алег Гулак пагадзіўся з Валянцінам Стэфановічам і адзначыў, што праваабарончая супольнасць працягвае выкарыстоўваць усе даступныя механізмы для вырашэння сітуацыі.

"Дзякуючы дакладам, зваротам, працы з Камітэтам па правах чалавека ААН, у нас ёсць канкрэтная крытыка сітуацыі і выразныя рэкамендацыі, якія меры варта ўжыць Беларусі, як змяніць заканадаўства, каб адвакаты ў поўнай меры маглі рэалізоўваць дапамогу сваім падабаронным, – адзначыў ён. – Цяпер мы ўпершыню бачым, як актывізавалася адвакацкая супольнасць, яна гатовая гаварыць аб сваіх праблемах і адстойваць правы, таму эфект ад нашай працы дакладна будзе адчуты”.

Свой кейс апісаў Аляксандр Пыльчанка, якога камісія Міністэрства юстыцыі рэкамендавала пазбавіць ліцэнзіі на мінулым тыдні. Ён адзначыў, што гэта адбылося з-за каментара журналісту, у якім ён тэзісна патлумачыў паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у сувязі з сітуацыяй ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.

"Варта адзначыць, што ў Менскай гарадской калегіі адвакатаў не ўзнікла да мяне прэтэнзій, хаця пытанні этычнасці знаходзяцца ў іх кампетэнцыі – пастанову прымала адразу Міністэрства юстыцыі, – распавёў Пыльчанка. – Падобная сітуацыя паказвае становішча адвакатуры: напрыклад, для адвакатаў дзейнічае падпіска аб неразгалошванні, у той час, як па дзяржаўным тэлебачанні сітуацыя можа апісвацца цалкам канкрэтна. Таму мы будзем абскарджваць рашэнне Камісіі Мінюста бліжэй да лістапада і публічна агучваць усе праблемы".

dsc_0028.jpg
Прысутныя адвакаты выказалі сваё меркаванне датычна сітуацыі, якая склалася

Дзмітрый Лаеўскі таксама падкрэсліў, што публічнае абмеркаванне – адзін з дзейсных інструментаў спынення падобнага ціску. Ён спыніўся на выпадку Максіма Знака, ціск на якога выказваецца ў двух аспектах: абвінавачванні і зняволенні.

“Прыклад пераслеу Максіма Знака – выпадак, калі да крымінальнага пераследу і заключэння пад варту прывяло свабоднае выказванне прафесійнага меркавання, – падкрэсліў Лаеўскі. – Такія высновы дазваляе зрабіць тое, што да гэтага часу ў ходзе працэсуальных дзеянняў не былі прыведзены канкрэтныя выказванні Максіма Знака, якія разглядаюцца як злачынныя. Больш за тоемы прааналізавалі ўсю яго публічную рыторыку і прыйшлі да высновы, што ўсе яго выказванні з'яўляюцца выкладаннем прававой пазіцыі адваката. Калі яно прывяло да прад'яўлення абвінавачвання, то мэта абвінавачванняпрымусіць адваката не выказваць прававую пазіцыю публічна".

Дзмітрый Лаеўскі таксама падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што характар абвінавачвання не ўтрымлівае гвалтоўных дзеянняў, а Максім Знак не спрабаваў хавацца ад следства, абраная неапраўдана жорсткая мера – заключэнне пад варту.

“І абвінавачванне, і зняволенне Максіма Знака прыводзяць да таго, што чалавек страчвае магчымасць выказваць прававую пазіцыю, а гэта можа ўздзейнічаць на адвакатаў у цэлым і прыводзіць да самацэнзуры”, – рэзюмаваў Лаеўскі.

Ціск на адвакатаў і іх падабаронных таксама ўзнікае і пры адміністрацыйным пераследзе – гэтую сітуацыю апісаў Сяргей Зікрацкі. Ён растлумачыў, што перашкоды працы адваката ўзнікаюць на кожным этапе адміністрацыйнага пераследу.

press_adv_01.jpg
Адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Сяргей Зікрацкі

"Усё пачынаецца з таго, што я нават не ведаю, куды пры затрыманні вязуць майго кліента, – адзначыў адвакат. – Кліенты рэдка атрымліваюць магчымасць зрабіць тэлефонны званок. Гэта значыць, што адміністрацыйны працэс пачынаецца без майго ўдзелу. У дзяжурнай частцы РУУС мне кажуць, што інфармацыі аб маім кліенце таксама няма, таму што яго не аформілі: затрыманых трымаюць у кабінетах, актавых залах і гаражах. Са жніўня мне давялося патрапіць толькі ў Кастрычніцкі РУУС, таму што там былі журналісты”.

Далей адвакат сутыкаецца яшчэ з шэрагам перашкод: пачынаючы ад складанасці даведацца суд, дзе праходзіць слуханне справы падабароннага, і немагчымасці канфідэнцыйнага зносін з кліентам з-за суда па скайпе, заканчваючы нематываванай адмовай зрабіць копіі дакументаў.

"Гэта адбываецца для таго, каб у нас не было доказаў парушэнняў, – тлумачыць Зікрацкі. – Больш за тое пасля гэтага не выконваюцца тэрміны абскарджання пастановы, што прыводзіць да таго, што скаргі па адміністрацыйным арышце разглядаюцца, калі кліенты ўжо выйшлі на волю. Усё гэта абмяжоўвае правы не толькі адвакатаў, але і затрыманых".

Завяршаючы прэс-канферэнцыю, Валянцін Стэфановіч адзначыў, што праваабарончая супольнасць патрабуе вызвалення адвакатаў і спынення ціску на іх, бо толькі незалежная адвакатура з'яўляецца гарантыяй справядлівага суда.

У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства