viasna on patreon

Яшчэ тры палітвязні атрымалі “хросных” сярод еўрапейскіх дэпутатаў

2020 2020-10-30T12:14:18+0300 2020-10-30T12:46:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrzej_halicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Марцін Шульц (Бундэстаг, Германія), Анджэй Галіцкі (Еўрапейскі парламент, Польшча) і Юрген Мартэнс (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Андрэя Войніча, Сяргея Коршуна і Уладзіміра Дударава.

martin_schulz.jpeg
Дэпутат Бундэстага Марцін Шульц

Марцін Шульц, дэпутат Бундэстага і былы прэзідэнт Еўрапарламента, узяў “шэфства” над Андрэем Войнічам. Ён заявіў:

“Я стаў “хросным” Андрэя Войніча, беларускага дэмакратычнага актывіста, які быў нявінна зняволены. Я заклікаю да адстаўкі Лукашэнкі, неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў”.

andrzej_halicki.jpg
Сябра Камітэта па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах Еўрапарламента Анджэй Галіцкі

Анджэй Галіцкі, прадстаўнік Грамадзянскай платформы і сябра Камітэта па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах Еўрапарламента, сказаў з нагоды свайго рашэння стаць “хросным” Сяргея Коршуна:

“Цяпер я еўрадэпутат з Польшчы. Але калісьці, 40 гадоў таму, я змагаўся на вуліцах сваёй краіны і ў падпольным руху за свабоду і дэмакратыю ў Польшчы. Тады, у 80-я, я адчуваў і ведаў, што Захад падтрымлівае мяне ў маёй барацьбе. Цяпер, калі беларусы змагаюцца за дэмакратыю і мірную будучыню сваёй краіны, Польшча павінна адыграць ролю заходняга партнёра, стаўшы лідарам у аказанні дапамогі дэмакратычным намаганням Беларусі і прыцягваючы дапамогу ахвярам і зняволеным рэжыму Лукашэнкі. Таму, як дэпутат Еўрапейскага парламента і як грамадзянін ЕС, я заклікаю неадкладна вызваліць Сяргея Коршуна, несправядліва зняволенага па палітычных прычынах. Я зраблю ўсё, каб дапамагчы яму, і буду ўважліва сачыць за яго сітуацыяй і падтрымліваць патрабаванне аб яго вызваленні”.

jurgen_martens.jpg
Дэпутат Бундэстагу Юрген Мартэнс

Юрген Мартэнс, дэпутат Бундэстагу, сябра Камітэта па прававых пытаннях і абароне правоў спажыўцоў, стаў “хросным” Уладзіміра Дударава. Ён заявіў:

У рэшце рэшт, няма нічога мацнейшага за ідэю свабоды. У Беларусі людзі выступаюць супраць прымітыўнай, жорсткай дыктатуры на сваім мірным шляху да дэмакратыі, вяршэнства закона, свабоды СМІ і грамадзянскіх свабодаў. Сцяг дэмакратычнай апазіцыі Беларусі ўтрымлівае белы і чырвоны колеры. Для мяне гэтыя колеры сімвалізуюць дух грамадзянскай актыўнасці, права на свабодныя, сумленныя і празрыстыя выбары, мірнае пераемніцтва ўлады, а таксама асноўнае права на самавызначэнне і свабоду. Асабіста я захапляюся мужнасцю, рашучасцю, цярплівасцю і воляй беларускага народа, які пратэстуе супраць фальшывых прэзідэнцкіх выбараў і робіць важны крок у працэсе стварэння нацыі, каб разбурыць сваё савецкае мінулае. Жорсткі і варварскі адказ рэжыму Аляксандра Лукашэнкі цалкам непрымальны, і я заклікаю беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Дударава і ўсіх астатніх палітвязняў”.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

З пачатку кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў сталі “хроснымі” 49 палітвязняў у Беларусі. Яны паабяцалі зрабіць усё магчымае дзеля вызвалення зняволеных.

Дэпутаткі з Літвы, Германіі і Аўстрыі далучыліся да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаткі Раса Юкнявічэне , Эва Эрнст-Дзедзіч і Дэлара Буркхардт сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Юрыя Уласава, Марыны Глазавай і Алега Мазгова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства