viasna on patreon

У суботу адбудзецца міжнародная дыскусія "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар". Можна стаць онлайн-слухачом

2020 2020-11-09T17:03:48+0300 2020-11-09T17:49:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу, 14 лістапада, "Голас адваката" сумесна з Камітэтам абароны адвакатаў, у партнёрстве з Маскоўскай Хельсінскай групай, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і праваабарончым фондам "Lawyers for Lawyers", правядуць міжнародную онлайн-дыскусію, прысвечаную падзеям, якія адбываюцца ў беларускай адвакатуры. Мерапрыемства дасць магчымасць для абмеркавання пагроз незалежнасці карпарацыі, сумеснага пошуку рашэнняў праблем з прадстаўнікамі замежных адвакацкіх супольнасцяў.

Удзел у дыскусіі прымуць 12 экспертаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і Казахстана. Ад Беларусі выступяць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і вядомыя адвакаты Дзмітрый Лаеўскі, Наталля Мацкевіч, а таксама Аляксандр Пыльчанка

Экспертамі будзе прапанавана абмеркаваць інструменты калектыўнай рэакцыі для звароту ва ўпаўнаважаныя нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі, такія як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў, і іншыя буйныя міжнародныя адвакацкія аб'яднанні.

Мерапрыемства будзе праводзіцца на платформе Zoom на рускай мове з сінхронным перакладам на англійскую і французскую. Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, трэба зарэгістравацца

Азнаёміцца з праграмай і мэтамі мерапрыемства, пазнаёміцца з экспертамі можна тут:

Права адвокатов: белорусский сценарий

Программа дискуссии

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства