viasna on patreon

Суд за абразу прэзідэнта адкладзены ў Хойніках, на чарзе - Гародня

2020 2020-11-30T09:08:18+0300 2020-11-30T09:10:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanau-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Раманаў у судзе.

Аляксей Раманаў у судзе.

Крымінальная справа за публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую разглядаў суд Хойніцкага раёна, адкладзеная на нявызначаны тэрмін. Яна была заведзеная на жыхара Гомеля Аляксея Раманава, аднак па прычыне хваробы абвінавачанага адкладзеная.

Справу ўзбудзіў мясцовы аддзел Следчага камітэта, там прыйшлі да высновы, што ў словах актывіста ёсць склад злачынства.

28 ліпеня на перадвыбарным пікеце ў Хойніках ён негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. У крымінальнай справе пазначана, што Аляксей Раманаў, "маючы намер публічна абразіць прэзідэнта, наўмысна вымавіў словы і фразы ў непрыстойнай форме, якія, згодна з экспертызай, утрымліваюць негатыўную ацэнку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі". А запіс яго выказванняў на YouTube, маўляў, «была неаднаразова прагледжаны карыстальнікамі інтэрнэту».

Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым

У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).

У публічнай абразе прэзідэнта вінавацяць і жыхара Гародні Юрыя Панасюка

Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў Укантакце рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, паводле версіі Следчага камітэта, абразу. У верасні супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК РБ (Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Па інфармацыі hrodna.life, Юрыя абвінавачваюць у тым, што з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г., якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, чым публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life
Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life

 «Сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя дадзеныя, якія паказваюць на прыкметы злачынства», - напісаў старшы следчы другога следчага аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь маёр А. Конан у пастанове аб узбуджэнні крымінальнай справы і прыняцці яе да вытворчасці. Копія дакумента ёсць у рэдакцыі Hrodna.life.

Юрый не лічыць сябе вінаватым, сказаў ён Hrodna.life. Пасля завядзення крымінальнай справы ён выдаліў фота са старонкі Укантакце. Па яго словах, у Віцебску правялі лінгвістычную экспертызу.

Па словах Юрыя, яго дапытвалі ў Следчым камітэце і Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Юрый сцвярджаў, што яго ў кастрычніку прызналі абмежавана разумным на псіхіятрычнай экспертызе ў лячэбным прыватным унітарным прадпрыемстве "Рэзервовыя магчымасці чалавека" ў Менску. Са студзеня 2020 года яго прызналі інвалідам трэцяй групы пасля агляду ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія". Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Хільмановіч сказаў, што складана спрагназаваць, як гэта паўплывае на ход справы.

Юрыю Панасюку 31 год. Ён часова беспрацоўны. Раней падпрацоўваў вартаўніком і дворнікам. Жыве з маці-пенсіянеркай. Раней не судзімы.

Хто і калі патрапляў пад дзеянне артыкула 368?

У 2002 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў, па гэтым артыкуле былі асуджаныя на 2,5 і 2 гады абмежавання волі галоўны рэдактар гарадзенскай газеты «Пагоня» Мікалай Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка. Тады ж за перадрук артыкула з Інтэрнэту і калаж быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі галоўны рэдактар газеты "Рабочы" Віктар Івашкевіч.

У 2004 годзе прадпрымальнікам з Гародні Валерыю Леванеўскаму і Аляксандру Васільеву было выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 368. Суд прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

У 2016 годзе па гэтым артыкуле абвінавачваўся жыхар Мінска Аляксандр Лапіцкі, супраць якога былі ўжытыя меры бяспекі і лячэння (прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства