viasna on patreon

Затрыманні на Маршы. Хроніка пераследу 30 лістапада Дапоўнена

2020 2020-11-30T18:01:00+0300 2020-12-01T07:27:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_mudrasci_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 30 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, выклікі ў міліцыю, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Паведамляецца, што 30 лістапада зноў затрымалі лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які нядаўна вызваліўся пасля адбыцця 15 сутак. Яго затрымалі ў трэці раз.

Раніцай 30 лістапада ў Мінску ў сябе дома затрымалі 27-гадовага Андрэя Макарэвіча. У 6:50 да яго ў кватэру ўварваліся 10 сілавікоў-"касманаўтаў". Усіх паклалі на падлогу. Па папярэдняй інфармацыі, яму ставяць у віну "экстрэмісцкія выказванні ў сацыяльнай сетцы, абразы ў тэлеграме", але пакуль невядома, каго канкрэтна. У Андрэя дома правялі ператрус, пасля якога вынялі кампутар, тэлефон, бчб-сімволіку. Пасля ператрусу хлопца павезлі ў Заводскае РУУС.

Як перадае тэлеграм-канал "Хрысціянская візія", каталіцкага святара Вячаслава Барка з Расонаў выклікалі 30 лістапада ў крымінальны вышук «у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс». Раней яго ўжо выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведкі ў рамках крымінальнага працэсу, а на справе прымусілі даваць пісьмовыя тлумачэнні з нагоды Youtube-каналу, які вядзе святар.

Стала вядома, што 30-гадоваму Аляксею Санчуку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Хлопца затрымалі 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пасля гэтага Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасля якіх ён на волю не выйшаў.

"Яго збілі, прымусілі тэлефон адкрыць, а там ён пункты збору хлопцам на Марш прызначае. І ўсё — для іх ён арганізатар масавых беспарадкаў. Яго павінны былі выпусціць пасля 15-ці сутак 19 лістапада, але не адпусцілі і 26-га. Яму прад'явілі абвінавачванне. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесці ў Жодзіна, так як мера стрымання абраная пад вартай", — распавялі "Вясне" яго таварышы-музыкі.

marsh_mudrasci_90.jpg
"Марш мудрасці" 30 лістапада. Фота: "Белсат"

30 лістапада ў Мінску адбыўся традыцыйны "Марш мудрасці", але сілавікі не далі яму паўнавартасна адбыцца: перакрывалі дарогу, акружалі іх і зажымалі ў кольца, затрымалі некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца. 

Спіс затрыманых 30 лістапада на Маршы:

  1. Рокач Ілля Аляксандравіч
  2. Сусліна Марына Іванаўна
  3. Дабравольская Людміла Альгердаўна
  4. Талочка Віктар (фатограф "Спутніка", вызвалілі з Цэнтральнага РУУС)
  5. Ільясава Таццяна (карэспандэнтка «РИА Новости», вызвалілі)
  6. Рашэтнікаў Сяргей (Цэнтральнае РУУС)
  7. журналіст Дабратвор Ілля (Цэнтральнае РУУС)
  8. Наўгародскі Якаў Якаўлевіч
  9. Валатоўская Святлана Мікалаеўна (Маскоўскае РУУС)
  10. Баневіч Ірына Тадэвушаўна
  11. Філіпава Ніна (Маскоўскае РУУС)
  12. Сярогіна Рыма Генадзьеўна (Маскоўскае РУУС)
  13. Сысоева Ларыса Паўлаўна (Маскоўскае РУУС)
  14. Печанюк Святлана Паўлаўна (Маскоўскае РУУС)
  15. Казлоўская Ганна Аляксандраўна (Маскоўскае РУУС)
  16. Шыпулін Мікалай Пятровіч 
  17. Басевіч Максім Дзмітрыевіч
  18. Керзікава Таццяна Сяргееўна
  19. Саўрыцкая Рэната Дзмітрыеўна (Маскоўскае РУУС)
  20. Кільбін Яўген (Партызанскае РУУС)

Магілёў

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы "Вясны", сёння затрымалі быхаўчаніна Уладзіміра Гарунова, які распавёў пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў мясцовым ІЧУ. Раніцай 30 лістапада ў Быхаве супрацоўнікі ДАІ спынілі ягоны аўтамабіль — нібыта ён знаходзіцца ў вышуку, паколькі не з'явіўся па позве ў РАУС. Пры гэтым ніякіх позваў Гаруноў не атрымліваў. Мужчыну затрымалі.

У дадзены момант стала вядома, што ён правядзе 10 сутак у Быхаўскім ІЧУ — гэта 10 "недаседжаных" сутак у жніўні, калі ўсіх арыштантаў магілёўскага ІЧУ адпусцілі на волю па "амністыі".

Пружаны

Як паведамляе "Першы рэгіён", у межах крымінальнай справы затрыманы рружанскі паэт і пчаляр Мікола Папека. Як паведамілі яго сябры спасылкай на сваякоў, адбылося гэта 30 лістапада ў 06:45 раніцы, пасля чаго яго павезлі ў Брэст.

«Па «крыміналцы» затрыманы. У сераду можна перадачу перадаць з 10 да 12. Знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця. Па якім эпізодзе, невядома пакуль», – кажа праваабронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства