viasna on patreon

Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля

2020 2020-11-30T12:26:18+0300 2021-12-16T12:03:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-liagun-melchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Мельчанка і Сяргей Лягун з законнымі прадстаўнікамі ў судзе.

Юрый Мельчанка і Сяргей Лягун з законнымі прадстаўнікамі ў судзе.

Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.

30 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзіла па адным годзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прывядзення ў выкананне на адзін год кожнаму, піша "Палеская Вясна".

Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка разам з іншымі ўдзельнікамі мірнага сходу 11 жніўня кінулі некалькі камянёў у бок аўтазаку вайсковай часткі 5525 унутраных войскаў. Ад нейкага з камянёў у аўтазаку пабілася шкло. Тое, што шкло пабілі менавіта Лягун альбо Мельчанка у судзе не даказана. Але, грунтуючыся на тым, што камяні кідала група людзей, іххнія дзеянні прызнаныя здзейсненымі ў групе.

Заяўлены вайсковай часткай урон на 160 рублёў, паводле пастановы суда можа быць спагнаны праз грамадзянскі пазоў. 

Мазыр: Судзяць падлеткаў, якія кінулі камяні ў аўтазак падчас жнівеньскіх пратэстаў

У судзе Мазырскага раёна 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт 342 КК РБ - арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з непадпарадкаваннем патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства